Вы тут

Стала вядома, калі плануецца пачаць вакцынацыю ад COVID-19 ўсіх катэгорый насельніцтва


Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч распавёў у інтэрв’ю праграме «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1», калі плануецца пачаць вакцынацыю ад COVID-19 усіх катэгорый насельніцтва.


«Мы ўжо пачалі прышчапляць медыкаў ад COVID-19. Учора паступіла чарговая партыя — 40 тыс. вакцын. Думаю, у першых чыслах сакавіка мы атрымаем яшчэ 100 тыс. вакцын. І з пачатку сакавіка мы ўжо будзем прышчапляць педагогаў, работнікаў гандлю, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — усіх тых, у каго па родзе дзейнасці мноства кантактаў з іншымі людзьмі. У канцы сакавіка мы плануем масавы выхад вакцыны айчыннай вытворчасці разам з нашымі расійскімі калегамі. Тады мы ўжо пачнем прывіваць ўсе катэгорыі насельніцтва (тых, хто выкажа жаданне і ў каго не будзе супрацьпаказанняў)», - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Ён таксама распавёў аб планах па развіцці сферы аховы здароўя ў бягучай пяцігодцы.

«Планы грандыёзныя, індыкатары досыць цяжкадасягальныя. Але планка і павінна быць пастаўлена высока. Усё, што датычыцца якасці жыцця чалавека, яго здароўя, было, ёсць і будзе прыярытэтам нашай сацыяльнай палітыкі. Мы будзем удасканальваць шматузроўневую вертыкаль сістэмы аховы здароўя, апорных бальніц, міжрэгіянальных цэнтраў , умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу. У гэтым годзе будзе ўведзены магутны кардыяцэнтр ў Магілёве»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.