Вы тут

Грамадская думка ўлічана. Што паказалі вынікі сацыялагічнага апытання


Учора былі агучаныя вынікі рэспубліканскага апытання грамадскай думкі. Апытанне праводзілася па заказе БелТА з 12 студзеня да 8 лютага Аналітычным цэнтрам ЕсооМ з прыцягненнем фонду «Украінская палітыка» і ва ўзаемадзеянні з акрэдытаванымі ў Беларусі сацыялагічнымі цэнтрамі. З выкарыстаннем папяровых анкет і планшэтаў апытана 9896 рэспандэнтаў у 108 населеных пунктах усіх рэгіёнаў Беларусі з захаваннем прынцыпу рэпрэзентатыўнасці для насельніцтва Беларусі ад 18 гадоў па полу, узросце, узроўні адукацыі, тыпе населенага пункта і рэгіёне пражывання рэспандэнтаў. Статыстычная памылка выбаркі не перавышае 2,5 %.

Двухэтапнаму палявому даследаванню папярэднічала пілатажнае тэлефоннае апытанне, якое дазволіла падрыхтаваць неабходны інструментарый і выбудаваць тактыку збору першаснай сацыялагічнай інфар-
мацыі.

На першым этапе праведзена тэрытарыяльнае апытанне эканамічна актыўнага насельніцтва, па выніках якога прынята рашэнне аб правядзенні другога этапу з больш шырокім ахопам розных катэгорый грамадзян. Акрамя арганізацыі запаўнення фармалізаваных анкет, перад інтэрв'юерам ставілася задача вывучэння запытаў і чаканняў грамадства, збору прапаноў насельніцтва па ўдасканаленні палітыкі дзяржавы ў розных сферах. Акцэнт рабіўся на адкрытых пытаннях, якія дазваляюць максімальна ўлічыць асабісты пункт гледжання рэспандэнтаў.

«Атрыманыя вынікі дазваляюць даць аб'ектыўную характарыстыку грамадскай думкі жыхароў Беларусі», — падкрэсліў Сяргей Мусіенка, кіраўнік Аналітычнага цэнтра ЕсооМ, які абнародаваў учора вынікі апытання.


Згодна з імі...

Прэзідэнту Беларусі давяраюць 66,5 % жыхароў краіны

«Узровень даверу Прэзідэнту па гэтым вялікім апытанні склаў 66,5 %. У тэлефонным апытанні, якое папярэднічала гэтаму даследаванню, было 74,2 %, — адзначыў Сяргей Мусіенка. — Найбольшы ўзровень даверу арміі — 69,2 %, царкве — 66,8 %, ураду — 57 %, праваахоўным органам — 51,9 %». Па словах Сяргея Мусіенкі, як правіла, пасля вялікай палітычнай кампаніі гэтыя лічбы зніжаюцца.

У той жа час беларускай апазіцыі ў цэлым не давярае 63,4 % рэспандэнтаў, давярае 17,2 %. «Калі задаюцца адкрытыя пытанні — «Назавіце лідара апазіцыі», — практычна адзінкі называлі людзей са старой кагорты апазіцыі. Гэтыя 20-25 гадоў іх барацьбы з «рэжымам» выліліся ў тое, што з 10 тысяч адказаў 3-4 чалавекі называюць таго, каго лічаць пастаянным ньюсмейкерам. Прыйшлі новыя людзі — іх называюць і часта блытаюцца», — звярнуў увагу сацыёлаг.

Пратэсныя акцыі ў краіне не падтрымліваюць 72,4 % беларусаў

«Большасць апытаных — 72,4 % — не падтрымліваюць акцыі пратэсту, якія адбываюцца ў краіне, а аб падтрымцы пратэсных акцый выказалася 15,4 % апытаных, — сказаў Сяргей Мусіенка. — Акрамя таго, 75,9 % адказала, што акцыі пратэсту аказваюць негатыўнае ўздзеянне на якасць жыцця насельніцтва, што ў прынцыпе аб'ектыўна і зразумела, бо людзі ўжо ў выхадныя восенню асабліва стараліся ні дзяцей у секцыі не вадзіць, ні самі нікуды не выходзіць адпачыць. У вялікіх гарадах — па меншай меры, Мінску — гэта, вядома, адчувалася».

Зніжэнне дабрабыту з дзейнасцю ўрада звязваюць толькі 6,5 % апытаных

«Большасць рэспандэнтаў — 64,9 % — лічаць, што эканамічная сітуацыя ў краіне пагоршылася. Пагаршэнне ўласнага матэрыяльнага становішча канстатавала 50,6 % апытаных, 29,2 % паказала, што іх матэрыяльнае становішча не змянілася. 16,9 % адказала, што ў гэтым вінаватыя самі грамадзяне. Зніжэнне дабрабыту з дзейнасцю ўрада звязваюць толькі 6,5 % апытаных, з дзейнасцю Прэзідэнта — 4,5 %», — сказаў Сяргей Мусіенка. Пры гэтым ён адзначыў, што пагаршэнне эканамічнай сітуацыі — гэта агульнасусветная тэндэнцыя, звязаная з пандэміяй.

У выпадку пагаршэння эканамічнай сітуацыі 63,5 % рэспандэнтаў маюць намер самастойна шукаць іншы шлях паляпшэння жыцця. «І толькі 6 % паказалі, што, апынуўшыся ў такой сітуацыі, далучацца да арганізацый, якія дамагаюцца змены ўлады ў краіне рознымі шляхамі», — адзначыў дырэктар EcooM.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.