Вы тут

​Мусіенка: Беларусь мае ўласныя адказы на новыя геапалітычныя выклікі


І прыклад супрацьдзеяння пандэміі на новы каранавірус прадэманстраваў іх паспяховасць, лічыць кіраўнік Аналітычнага цэнтра ЕсооМ Сяргей Мусіенка.


Фота Ганны Занкавіч.

«Калі кіраўнік дзяржавы кажа ад сябе, ад душы, не па напісанаму, становіцца відавочным, што ён мацнейшы палітолаг у краіне, — пракаментаваў ён «Звяздзе» выступленне Прэзідэнта на VI Усебеларускім народным сходзе. — Ён адчувае тэму, знаходзіць дакладныя параўнанні, зразумелыя вобразы, не плоскасныя, бо тут спасылкі і на ваенную стратэгію, і на літаратурную спадчыну, дзякуючы чаму ўзнікае шматмерная гісторыя. Прэзідэнт канкрэтна кажа пра тое, што зараз адбываецца.

Сітуацыя з пандэміяй — яскравае таму сведчанне. Мы часта не ўяўляем (і гэта недапрацоўка, на мой погляд, прэсы) каранціннае шаленства ў свеце. Калі людзі не могуць выйсці з дому, каб не паведаміць у паліцэйскі ўчастак пра мэту свайго выхаду. Да таго ж, вызначаны пэўны пералік, куды выйсці можна. Калі пры спазненні на 15 хвілін штраф у 800 еўра з кожнага, хто знаходзіцца ў машыне.

Я пасылаю сваім сябрам і знаёмым фатаграфіі з нашага гандлёвага цэнтра «Галерэя Мінск», дзе натоўпы людзей, а яны мне пасылаюць фота з пустых гандлёвых цэнтраў у Берліне або зачыненых цэнтраў у Ізраілі. Крамы крокавай дасягальнасці аказаліся дазволеныя, а гіпермаркеты закрытыя. Праўда, чэргі ў першыя — на некалькі гадзін па хлеб. Мы гэтага не бачым і не разумеем.

Паліцыя збівае і затрымлівае людзей, якія ў адзіноце гуляюць каля мора. Такія выпадкі адбываюцца ў Іспаніі, Францыі, Ізраілі. Гэта тлумачыцца «новай рэальнасцю». Свет зараз кіруецца праз карантын. Праз медыцынскія патрабаванні. Зараз, паверце, будзе вайна ковідных пашпартоў: «Ты якой прышчапіўся вакцынай: кітайскай? Рускай? Не, у нас толькі еўрапейская прызнаецца». Да гэтага ўсё ідзе. Цяпер прыйдзецца ўсімі пяццю прышчапляцца, каб верна ўжо памерці. Бо прышчапіцца — значыць атрымаць вірус у малой дозе, усё роўна, што перахварэць.

Упэўнены, праз некаторы час будзе прызнана, што не ўсе гэтыя вакцыны ўвогуле эфектыўныя і патрэбныя. Бо за 100 гадоў чалавецтва не выпрацавала адзінай вакцыны супраць грыпу, а тут супраць новага вірусу выпрацавалі за паўгода. Гэта сапраўды дзіўна. Не веру ў такі цуд. Альбо вірус быў вядомы загадзя, альбо ён не такі страшны, як яго малююць.

Дарэчы, Беларусь паказала ўсяму свету, што вірус не такі страшны. Глядзіце, адны акуратна трымаюцца мер бяспекі і ўсё роўна заражаюцца, іншыя — нічога не трымаюцца і не хварэюць.

Вірус стаў геапалітычным фактарам. На сусветным рынку аслабеў уплыў нафты і газу, і трэба было ўвесці нейкі рэгулятар. Вось яго ўвялі, ён спадабаўся.

Зараз многія сусветныя фармацэўтычныя кампаніі спрабуюць схаваць узровень даходаў, якія яны атрымалі за гэты час: зводзяць у афшоры, мінімізуюць, выкарыстоўваюць для гэтага спецыяльныя тэхналогіі. Справа ў тым, што адбыўся вялізны рост іх даходаў. Тое самае — з прыватнай медыцынай. Сярэдні чэк чалавека, які лячыўся ад ковіду летам у Нью-Йорку — 30 тысяч долараў, у Еўропе — 10,5 тысяч еўра (у Германіі). У некаторых людзей на Захадзе страхоўкі не хапае, каб пакрыць гэтыя выдаткі. Мне калегі дасылалі фатаграфіі людзей, якіх супраць іх волі паліцыя забірае разам з «хуткай дапамогай» у бальніцу.

Гэта страшная псіхатропная зброя. Ва ўсіх краінах вялізны рост колькасці зваротаў па псіхіятрычную дапамогу. Людзі баяцца выйсці на вуліцу, карыстацца грамадскім транспартам, яны баяцца адзін аднаго. І ёсць тыя, хто ўжо нічога не баіцца, яны ладзяць дэманстрацыі ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Германіі…

Мы жывём у іншай рэальнасці: у нас усё працуе, мы падтрымліваем бізнес і сябе. Уявіце псіхалагічны стан чалавека, які прасядзеў дома 9 месяцаў, выходзіў толькі па дазволе і жыў пад страхам вялізных штрафаў. Гэта што? Новае жыццё, да якога нас прывучаюць? Атрымліваецца, так. І калі пра наш прыклад кажуць у Аўстрыі з трыбуны парламента, гэта можа некаму не спадабацца.

Швецыю зламалі. Наш знаёмы шведскі прафесар у артыкуле ў англійскай газеце пра тое, што Швецыя быццам бы прызнала сваю мадэль памылковай, сказаў, што гэта не так — ніхто такога не прызнаваў, маўляў, пераклалі са шведскай няправільна. Нявыгадная інфармацыя замоўчваецца.

Мы на першым этапе выкарысталі мадэль, якая была распрацаваная ў савецкі час. Тады стратэгію распрацоўвалі грамадзянскія эпідэміёлагі разам з ваеннымі, якія вучыліся па падручніках, дзе быў сабраны вопыт барацьбы з эпідэміямі ў Сярэдняй Азіі, чорнай воспы ў Маскве. Старая савецкая школа, якую мы захавалі не толькі ў эпідэміялогіі, выканала станоўчую ролю. Галоўнае, што мы не дапусцілі палітызацыю гэтага працэсу. Наша сістэма, з ФАПамі на сяле (чаго няма ў Італіі і Францыі), вытрымала гэту нагрузку, бо дазволіла папярэдзіць вялізны наплыў хворых людзей аднамомантна ў адну бальніцу.

У першы час мы недапрацавалі ў медыя. Справа ў тым, што таму, хто вырашае новую складаную задачу, як правіла, не да размоў. Але праз некаторы час гэта было выпраўлена. І гэта таксама наш геапалітычны адказ свету. І зараз СААЗ кажа, што беларуская мадэль барацьбы з каранавірусам жыццяздольная і паказвае добрыя вынікі. А на першым этапе яны рэкамендавалі ўвесці каранцін і ўсім схавацца.

Пандэмія — гэта новая форма псіхаэмацыянальнага і фізічнага ўздзеяння. Не кожная сістэма ахова здароўя, і не кожны сямейны бюджэт яго вытрымлівае. Мы, дзякаваць богу, выкарыстоўвалі іншую мадэль, і я думаю, што на Усебеларускім сходзе гэты курс будзе ўхвалены, бо ён адлюстроўвае і меркаванні людзей, і кіраўніцтва краіны. Нягледзячы на пэўныя хістанні, якія ў нас ёсць у ліберальна-эканамічным блоку, фінансавым, мы гэты курс захаваем».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.