Вы тут

«На наступны год паставілі задачу — утрымаць цэны на сацыяльна значныя тавары ў межах 4,9 працэнта»


Пра гэта паведаміў Андрэй КАРТУН, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю, каментуючы даклад Прэзідэнта на Усебеларускім народным сходзе.


Фота Ганны Занкавіч.

«Прэзідэнт ключавую ўвагу звярнуў на кантроль за цэнаўтварэннем. Гэта значыць, што неабходна сумеснымі намаганнямі не дапускаць іх неабгрунтаванага росту, а на выклікі рэагаваць аператыўна. Гэта мы робім. Мінулы год паказаў, што неабходна мець інструмент хуткага рэагавання. Напрыклад, у першую чаргу мы абнавілі пералік сацыяльна значных тавараў. Гэта нам дазволіла збіць ажыятаж, які ўзнікаў у сферы цэнаўтварэння з-за поўнага закрыцця межаў і праблем з рухам тавараў. Гэты інструмент паказаў сваю эфектыўнасць. Але гэта не значыць, што неабходна татальна ўсё рэгуляваць, — адзначыў Андрэй Картун. — Ужо на завяршальнай стадыі намаганні па выхадзе маніторынгу ў рэжым анлайн. Гэта дапаможа фактычна кожны дзень бачыць, што адбываецца з цэнамі. Прычыны змен цэн могуць быць разнастайнымі — мы сочым за ўсім ланцугом іх утварэння ад вырабу тавараў сельгасвытворцамі да паступлення на паліцы магазіна.

Што тычыцца ролі прафсаюзаў у рэгуляванні цэн: у такім фармаце мы ўзаемадзейнічаем ужо трэці год, падключыліся да яго Савет Рэспублікі, дэпутацкі корпус. Мы стварылі экспертны савет, з якім штомесячна сустракаемся, абмяркоўваем праблемы ў цэнаўтварэнні, выпрацоўваем сумесныя рашэнні.

Наша краіна дасягнула вынікаў у абмежаванні інфляцыі. Каля 5 % у цэлым у бліжэйшыя пяць гадоў (за выключэннем мінулага) было інфляцыі.

На наступны год паставілі задачу — утрымаць цэны на сацыяльна значныя тавары (так званы індэкс цэн) у межах 4,9 працэнта. Задача няпростая, але мы будзем на яе арыентавацца і на гэтым будаваць сваю палітыку.

У дакладзе Прэзідэнта асноўнымі для нашага ведамства, зразумела, былі задачы па кантролі за цэнамі. Прэзідэнт даў сігнал, што мы ўсё правільна робім і расслабляцца нельга.

Другі момант  для ведамства — імпартазамяшчэнне. Калі паглядзець структуру спажывецкага імпарту, то каля 40 працэнтаў у нас гэта крытычны імпарт —  тыя тавары, якія мы не ствараем і не можам замяніць. Тут ёсць поле для дзейнасці, і Прэзідэнт на гэтым акцэнтуе ўвагу».

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».