Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль ІСАЧАНКА правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Прыём прайшоў у Калодзежскім сельскім выканаўчым камітэце Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці і быў арганізаваны ў новым фармаце, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента. Акрамя традыцыйнай формы звароту задаць пытанне віцэ-спікеру Савета Рэспублікі можна было таксама падчас анлайн-трансляцыі ў сацыяльных сетках.
— Такі фармат дазваляе грамадзянам атрымаць яшчэ адзін канал камунікацыі з прадстаўнікамі ўлады, а таксама пачуць адказы на падобныя пытанні, з якімі звяртаюцца заяўнікі, — адзначыў Анатоль Ісачанка.
На думку намесніка старшыні Савета Рэспублікі, прадстаўнікам улады неабходна больш актыўна выкарыстоўваць інтэрактыўныя сэрвісы і сацыяльныя сеткі ў рабоце з людзьмі.
Падчас прыёму да парламентарыя звярнуліся жыхары вёскі Ведрыца Чэрвеньскага раёна з просьбай падключыць электрычнае ацяпленне, бо існуючая паветраная лінія была пабудавана яшчэ ў 1968 годзе і не адпавядае тэхнічным умовам для падключэння электрычнага ацяплення. Таксама быў разгледжаны шэраг зваротаў, якія датычыліся бытавых праблем грамадзян.
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.