Вы тут

Таццяна Рунец: Жорсткая падатковая дысцыпліна — важная ўмова эканамічнай бяспекі краіны


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах прыняла ўдзел у пасяджэнні калегіі Міністэрства па падатках і зборах, на якім абмяркоўваліся вынікі работы падатковых органаў па выкананні даходнай часткі бюджэту летась і задачы на бягучы год, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.


Так, за 2020 год падатковыя інспекцыі забяспечылі паступленне даходаў у бюджэт краіны ў памеры 27,07 мільярда рублёў, што складае 100,9 працэнта да планавых прызначэнняў кансалідаванага бюджэту, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт — 10,5697 мільярда рублёў (101,1 %), у мясцовыя бюджэты — 16,5027 мільярда рублёў (100,7 %). Звыш плана ў бюджэт паступіла 231,3 мільёна рублёў.

Разам з тым сенатар звярнула ўвагу кіраўніцтва профільнага міністэрства і ўсіх удзельнікаў пасяджэння на шэраг праблемных пытанняў, над вырашэннем якіх трэба больш актыўна працаваць сёлета.

Гаворка ў першую чаргу ідзе аб зніжэнні даходаў кансалідаванага бюджэту. Тэмп росту да ўзроўню 2019 года ў супастаўных цэнах склаў 91,7 %, у тым ліку рэспубліканскага бюджэту — 86,2 %, мясцовых бюджэтаў — 95,6 %.

Па-другое, за 11 леташніх месяцаў прыбытак да падаткаабкладання ў цэлым па краіне знізіўся на 44,6 %, а колькасць арганізацый, якія маюць чыстую страту, узрасла на 23 %.

Акцэнтавала ўвагу сенатар і на агульнай суме запазычанасці арганізацый і фізічных асоб рэспублікі па падатках (зборах) у бюджэт, якая па стане на 1 студзеня 2021 года склала 128,7 мільёна рублёў. Агульная сума запазычанасці суб'ектаў гаспадарання, якія знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі (спынення дзейнасці), па падатках, зборах (пошлінах), пенях і адміністрацыйных штрафах на гэтую ж дату склала 633,8 мільёна, у тым ліку па падатках, зборах — 438,8 мільёна рублёў.

Акрамя таго, за 2020 год прызнана безнадзейным доўгам і спісана запазычанасць па плацяжах у бюджэт 2 368 плацельшчыкаў у памеры 367,9 мільёна рублёў.

Таццяна Рунец таксама адзначыла, што бюджэт на 2021 год мае сацыяльную накіраванасць. Таму асаблівае значэнне набывае наяўнасць у дастатковай колькасці бюджэтных рэсурсаў для своечасовага выканання фінансавых абавязацельстваў перад грамадзянамі і грамадствам у цэлым.

— У сувязі з гэтым важным элементам нацыянальнай бяспекі будзе забеспячэнне жорсткай падатковай дысцыпліны і дзейсны кантроль за паступленнем іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт, — рэзюмавала яна.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.