Вы тут

Дэлегаты дзеляцца ўражаннямі


Дэлегаты дзеляцца ўражаннямі:

«Падабаецца цвёрдая пазіцыя нашага лідара»

«Выступленне кіраўніка дзяржавы пакінула вельмі моцнае ўражанне, — прызналася намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Гродзенскай вобласці Таццяна Шчабярака. — Як мы і чакалі, бо наш Прэзідэнт — вельмі моцны аратар, да таго ж, мы сёння пачулі шмат новага для сябе. Мне падабаецца цвёрдая пазіцыя нашага лідара. Ведаеце, часам нават дрыжыкі па целе прабягалі. Увогуле, вельмі цудоўна ўсё. Я задаволена. Была дэлегатам на пятым сходзе, цяпер — на шостым. Лічу, што такое веча, сапраўды ў няпростых умовах, вельмі патрэбнае і карыснае.

Я вяду эканоміку ў нашым рэгіёне, таму з асаблівай увагай слухала выказванні пра развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, жыллёвага будаўніцтва, пра дэмаграфічную сітуацыю».


«Бізнес быў пачуты»

«Даклад сапраўды быў дастаткова ўсеабдымны, моцны і вельмі цікавы, — падзялілася дырэктар Бізнес саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага Жана Тарасевіч. — Для мяне было важна пачуць, што ў нас будзе з эканомікай, з развіццём прадпрымальніцтва, прыватнага сектару, новых тэхналогій. Лічу, што недасягальныя задачы не былі пастаўленыя.

Рада, што прапановы бізнес-асацыяцый былі пачутыя. Спадзяюся, што размова на гэту тэму будзе працягнутая, што нашы праблемныя пытанні будуць адлюстраваныя ў выніковых дакументах. Апошнім часам мы як саюз шмат працавалі ў сферы рэгіянальнага развіцця. Ставілі пытанне пра тое, што неабходна ствараць умовы для прыходу туды бізнесу, які будзе накіраваны на мясцовыя рэсурсы і рынак. І пра гэта я пачула, гэта добра.

Чаго я хацела б яшчэ? Я вельмі хацела б, каб бізнес прыйшоў у сацыяльную сферу: у ахову здароўя, адукацыю і падобнае. Не толькі дзяржава павінна несці на сваіх плячах за кошт падаткаплацельшчыкаў гэтую ношу. Сёння людзі ўжо могуць плаціць за паслугі і ў адукацыі, і ў медыцыне, і атрымліваць больш якасныя паслугі. Перашкаджае зарэгуляванасць гэтай сферы ў адносінах ліцэнзавання, цэнаўтварэння. Навошта, напрыклад, рэгуляваць цану на цырконіевы зуб ці на спа-паслугі? Гэта ж не жыццёва важныя рэчы, размова пра прыгажосць. Бізнес прыходзіць туды, дзе яму выгадна. Мяркую, што гэта тэма яшчэ будзе закранутая на сходзе».


«Мы за Прэзідэнта, мы яго падтрымліваем»

«Вельмі яркае ўражанне ад выступлення Аляксандра Лукашэнкі, — пагадзілася прадстаўнік Беларускага саюза жанчын, начальнік сакратарыяту АСБ «Беларусбанку» Ала Райцэс. — закранутыя ўсе спектры дзейнасці нашай рэспублікі. Прэзідэнт быў вельмі эмацыйны, вельмі шчыры, яго прамова выклікала толькі станоўчыя эмоцыі. Мы за Прэзідэнта, мы яго падтрымліваем і гатовыя ісці з ім да канца.

Як прадстаўніцы грамадскага аб’яднання мне былі блізкія тэмы моладзі, сям’і, сацыяльнай падтрымкі шматдзетных сямей. Беларускі саюз жанчын ажыццяўляе ўсе гэтыя ідэі.

Як прадстаўніцу банкаўскай сістэмы цікавалі тэмы эканамічнага развіцця. Беларусбанк — самы буйны банк краіны, ён удзельнічае ў дзяржпадтрымцы буйных прадпрыемстваў, удзельнічае ва ўсіх дзяржаўных праграмах, таму мне было цікава, куды мы рухаемся, якія праекты будуць ажыццяўляцца ў бліжэйшыя пяць гадоў».


«Яскравы пасыл службовым асобам і ўсім беларусам»

«Некалькі гадзін дакладу Прэзідэнта праляцелі як пяць хвілін, — расказаў ваенны камісар Лідскага раёна палкоўнік Віталій Дакучаеў. — Вельмі натхняльнае выступленне. Сапраўды, гэта даклад кіраўніка дзяржавы і Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі. Яскравы пасыл не толькі для службовых асоб, пра іх дзейнасць на бліжэйшыя пяць гадоў, але і пасыл грамадзянам Беларусі, і не толькі на пяць гадоў, але і на далейшае.

Шмат было сказанае пра армію, адназначна ў правільным кірунку. Пасля такога выступлення кожны на сваім месцы павінен задумацца пра будучае і рэалізоўваць тыя думкі і ідэі, якія прагучалі і яшчэ прагучаць на сходзе».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.