Вы тут

Гендырэктар МАЗ: Праект новага сучаснага аўтобуснага заводу акупіцца за чатыры года


Першае выступленне на шостым Усебеларускім народным сходзе прысвяцілі праблематыцы развіцця прамысловасці на прыкладзе аднаго з гігантаў галіны — Мінскага аўтамабільнага завода. Генеральны дырэктар прадпрыемства Валерый ІВАНКОВІЧ адзначыў, што сёння 90 % пасажырскай тэхнікі на дарогах Беларусі — гэта вытворчасць МАЗа. Праграмай развіцця краіны да 2025 года пастаўлена задача росту вытворчасці працы і рэальнага заробку ў прамысловасці на 30 %, павелічэння экспарту тавараў і паслуг — больш чым на 50 мільярдаў, паставак высокатэхналагічнай прадукцыі за 2 мільярды долараў.


Фота: БелТА.

«Асаблівасцю машынабудавання Беларусі з’яўляецца тое, што яго вытворчы патэнцыял значна большы за ёмістасць унутранага рынку. Таму 90 працэнтаў прадукцыі мы прадаём на экспарт, — сказаў Валерый Іванковіч. — Пандэмія адкрывае ўнікальныя магчымасці, калі можна заняць новыя нішы».

МАЗ летась паставіў на экспарт прадукцыі ў два разы больш, чым у 2015 годзе, але, як адзначыў выступоўца, завод мог дасягнуць большага.

Валерый Іванковіч падкрэслівае, што сыходзіць пакаленне савецкіх інжынераў і канструктараў, але за імі ідуць маладыя, перспектыўныя рабяты.

«Пытанне стымулаў мае першаснае значэнне. Асноўныя стымулы — гэта заробкі і жыллё. Без гэтага нам не стварыць новыя дынастыі», — паведаміў дэлегат.

Як адзначыў генеральны дырэктар, аўтобусы — сёння самыя запатрабаваная прадукцыя МАЗа. А электробусы і дызельныя аўтобусы трэцяга пакалення выкарыстоўваць толькі пад заказ.

«Магутнасці, на жаль, абмежаваны. І мы ўжо не можам задаволіць заяўкі ўсіх нашых кліентаў. У снежні мінулага года мы адкрылі новае зборачнае прадпрыемства электратранспарту ў Жодзіне, але і гэтага сёння мала. Таму распрацаваны праект новага сучаснага аўтобуснага заводу. Ён дазволіць нам падвоіць вытворчыя магутнасці, павысіць тэхналагічнасць вытворчасці аўтобусаў трэцяга і ў перспектыве чацвёртага пакалення. Праект акупіцца за чатыры гады пасля ўвода ў эксплуатацыю», — заявіў Валерый Іванковіч.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.