Вы тут

Старшыня КДБ: Найбольш значныя падрыўныя цэнтры функцыянуюць у Вільнюсе і Варшаве


Іван Тэртэль, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі адзначыў, што Беларусь заўсёды была і будзе аб’ектам рознапланавых імкненняў, а з падзей лета-восені мінулага года, калі заціх інфармацыйны шум, у выніку бачна няўдалая спроба мяцяжу.


Фота: БелТА.

Па яго словах, Беларусь адна з нямногіх краін, якая вытрымала ва ўмовах рэалізацыі самага жорсткага сцэнарыя.

«Як бы ні хацелася закулісным гульцам, пік пратэснай актыўнасці пройдзены, краіна вярнулася да нармальнага жыцця і ідзе па шляху далейшага развіцця. Але ўрокі мінулага і дадзеныя, якія паступаюць у КДБ з разнастайных крыніц, у тым ліку ад нашых замежных партнёраў сведчаць пра тое, што час расслабляцца не прыйшоў», — дадаў старшыня КДБ.

Паводле яго інфармацыі, на тэрыторыі замежных краін сфарміраваны структуры, у якіх пры фінансавай падтрымцы фондаў і спецслужбаў, канцэнтруюцца беглыя, прайдзісветы і здраднікі.

«Найбольш значныя падрыўныя цэнтры функцыянуюць у Вільнюсе і Варшаве. Дакладна ўстаноўлена, што ў іх укладзены значныя фінансавыя рэсурсы, якія павінны быць безумоўна адпрацаваны. У іншым выпадку, запыт з боку куратараў будзе жорсткі», — заявіў Іван Тэртэль.

Як ён адзначыў, некаторыя з прадстаўнікоў дэструктыўных сіл пераступаюць «чырвоную рысу», пераходзячы да тэрору.

У КДБ ёсць інфармацыя пра намеры здзяйснення актаў тэрарыстычнага кірунку на тэрыторыі краіны.

«У цэлым, падкрэсліваю, яны гатовыя на ўсё, на любыя злачынствы, не шкадуюць ні жанчын, ні дзяцей», — дадаў кіраўнік ведамства.

Іван Тэртэль падкрэсліў, што спецслужбы і праваахоўнікі краіны маюць неабходныя рэсурсы і кампетэнцыі для аховы грамадзян.

«Упэўнены, што тыя, чые прозвішчы вядомыя, але па зразумелых прычынах мною не называліся, зараз уважліва мяне слухаюць. Хацеў бы папярэдзіць іх і замежных куратараў, што мы будзем дзейнічаць жорстка, у адпаведнасці з міжнароднай практыкай па прадухіленні падобнага роду злачынстваў, працуючы на папярэджанне», — сказаў старшыня КДБ.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».