Вы тут

Канстытуцыйны суд прапануе наданне УНС статусу канстытуцыйнага органа


Наталля Карповіч, намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда заявіла, што працэсы ў свеце і ўнутры краіны патрабуюць распрацоўкі канстытуцыйнай мадэлі, якая адказвае выклікам эпохі, а ўнясенне правак неабходна для далейшага развіцця Беларусі.


«Гатовага рэцэпта, аптымальнай мадэлі змянення Канстытуцыі няма і быць не можа. Адзначу агульную для ўсіх краін тэндэнцыю як канстытуцыйная пераемнасць. Яна праяўляецца ў ахове канстытуцыйных каштоўнасцяў, захаванні асноўных дзяржаўных інстытутаў», — сказала Наталля Карповіч.

Па яе словах, папраўкі ў Канстытуцыю павінны садзейнічаць сацыяльнаму прагрэсу, мадэрнізацыі грамадства, засноўвацца на лічбавізацыі, дасягненнях навукі і тэхнікі.

На яе думку, дыялогавыя пляцоўкі (на якіх абмяркоўваліся змены ў асноўны закон краіны) паказалі, што беларусы хочуць узмацніць прававую аснову свайго жыцця і будучага сваіх дзяцей.

«Нераўнадушныя грамадзяне карыстаюцца магчымасцю накіраваць свае прапановы аб лёсе дзяржавы ў адрас Усебеларускага сходу. Такая роля сходу адпавядае гістарычнай традыцыі нашага народа вырашаць важнейшыя пытанні талакой. Падтрымліваем і ініцыятыву кіраўніка дзяржавы аб наданні Усебеларускаму народнаму сходу статусу канстытуцыйнага органа. Канстытуцыйны суд прапануе варыянт такой нормы асноўнага закона», — канстатавала суддзя.

У выступленні Прэзідэнта яна адзначыла таксама ключавыя кірункі для змен — пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж органамі, павышэнне ролі мясцовай улады, палітычных структур грамадства.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?