Вы тут

Гайдукевіч: Недапушчальна, каб палітыкі заклікалі да санкцый, гэта дзікунства


Алег Гайдукевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі заявіў, што палітычныя партыі павінны браць на сябе адказнасць за лёс краіны і ён прапануе даваць іх прадстаўнікам канкрэтныя пасады, каб яны маглі паказаць сябе на справе.


«Канкурэнцыя ў палітычным полі важная і патрэбная. Але ў аснове ўсяго павінен быць патрыятызм і любоў да радзімы. Недапушчальна, каб палітыкі заклікалі да санкцый. Гэта дзікунства, — сцвярджае ён. — За гэта павінна быць крымінальная адказнасць. Гэта яшчэ адна мая прапанова. Як можна 26 гадоў займаць пасады, рабіць кар'еру, атрымліваць кватэры і медалі, а потым за адзін дзень забыць, здрадзіць і памяняць свае погляды?»

На думку Алега Гайдукевіча, праблема падзей, што адбыліся ў краіне — у абыякавасці шэрагу чыноўнікаў.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.