Вы тут

Удзельнікі УНС прынялі зварот да суайчыннікаў


Удзельнікі VI Усебеларускага народнага сходу прынялі зварот да суайчыннікаў, паведамляе БЕЛТА.


«Мы, паўнапраўныя прадстаўнікі народа Беларусі, усведамляючы адказнасць за будучыню нашай краіны, звяртаемся да вас. За 30 гадоў Беларусь адбылася як суверэнная і незалежная дзяржава. У поўнай меры забяспечаны правы і базавыя патрэбы чалавека. Сёння, ва ўмовах сусветнай пандэміі каранавіруса, эканамічнай турбулентнасці, глабальных і рэгіянальных міжнародных канфліктаў, Беларусь падвергнулася непрыкрытаму ціску знешніх і ўнутраных дэструкцыйных сіл, мэта якіх — звяржэнне дзеючай улады і ліквідацыя беларускай дзяржаўнасці, — гаворыцца ў звароце. — Асобнымі краінамі ў дачыненні да Беларусі парушаюцца асноўныя прынцыпы міжнароднага права — недапушчальнасць умяшання ва ўнутраныя справы, прымянення палітычных і эканамічных санкцый, арганізацыі фінансавання і падбухторвання да дзейнасці, накіраванай на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу. У сітуацыі, якая склалася, галоўная задача — захаваць нашу краіну».

Адзначаецца, што духоўным базісам беларускай дзяржавы з’яўляюцца гістарычная памяць народа, яго нацыянальныя каштоўнасці, патрыятызм, адданасць Айчыне. Іх трэба зберагчы і перадаць будучым пакаленням. Рашуча заяўляецца аб недапушчальнасці спробаў скажэння гісторыі, апраўдання і рэабілітацыі нацызму і калабаранцтва ў любых іх праявах.

«Змены патрэбныя, і яны будуць — эвалюцыйныя, накіраваныя на ўзмацненне канстытуцыйных паўнамоцтваў заканадаўчай і выканаўчай галін улады, павышэнне ўзроўню калектыўнай адказнасці за фарміраванне і функцыянаванне палітычнай сістэмы, уцягнутасці грамадзян у непасрэднае кіраванне дзяржаўнымі справамі шляхам надання Усебеларускаму народнаму сходу статусу канстытуцыйнага органа. Самыя шырокія пласты насельніцтва прымуць удзел у распрацоўцы і рэалізацыі найважнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Дзяржава падтрымае ўсе стваральныя ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, якія забяспечваюць рашэнне канкрэтных сацыяльна-эканамічных праблем і паляпшэнне якасці жыцця людзей», — падкрэслілі ў сваім звароце ўдзельнікі УНС.

Стратэгічнай мэтай павінна стаць далейшае павышэнне эфектыўнасці беларускай мадэлі сацыяльнай дзяржавы, у цэнтры якой — чалавек.

«Рашэнне гэтых задач забяспечыць праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, ухваленая ўдзельнікамі VI Усебеларускага народнага сходу. Разам мы адкажам на ўсе выклікі і пагрозы, зробім усё для захавання міру і працвітання нашай любімай Радзімы. Наша сіла — у адзінстве. Беларусь у нас адна», — рэзюмавалі ўдзельнікі форуму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Тэст. Беларускія жанчыны: імя ў гісторыі

Праверце, ці шмат вы пра іх ведаеце.

Грамадства

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя сустрэчы і зносіны з цікавымі людзьмі.