Вы тут

«Годныя ўмовы працы і адпачынку дапамогуць замацавацца моладзі ў вёсцы»


Ніякія заклікі і лозунгі не замацуюць маладых спецыялістаў на сяле, калі пры гэтым не стварыць для іх на месцах годныя ўмовы для працы і адпачынку. Такое меркаванне выказаў трактарыст-машыніст СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна Мікалай Дарэчкін падчас выступу на VI Усебеларускім народным сходзе, інфармуе БЕЛТА.


Па словах Мікалая Дарэчкіна, сельгаспрадпрыемства, дзе ён працуе, стараецца рыхтаваць новыя кадры загадзя. «Калгас умацоўвае матэрыяльна-тэхнічную базу мясцовай школы, плаціць стыпендыю лепшым вучням, накіроўвае выпускнікоў на навучанне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, матэрыяльна падтрымлівае іх і па вяртанні стварае для маладых спецыялістаў добрыя ўмовы для працоўнага старту. Гэтыя і многія іншыя крокі дазваляюць замацавацца маладым людзям на сельгаспрадпрыемстве і ў сельскай мясцовасці, — распавёў ён. — Пры зносінах з калегамі часта чую пра праблемы недахопу кадраў і дрэннай замацавальнасці моладзі ў вёсцы. Хочацца нагадаць, што рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек — дзе лепш. Калі не падтрымаць маладых спецыялістаў, не стварыць ім годныя ўмовы для працы і адпачынку, ніякія заклікі і лозунгі на сяле іх не затрымаюць. Ім трэба даць магчымасць працаваць і зарабляць на годнае жыццё».

Таксама трактарыст-машыніст адзначыў, што добрыя ўмовы для працы ў СВК «Калгас «Радзіма» імкнуцца ствараць не толькі для маладых спецыялістаў, але і для вопытных работнікаў. Гэта адлюстроўваецца на зарплаце, якая ў спецыялістаў калгасу складае больш за Br1 тыс. «У адным з выступленняў Прэзідэнт адзначыў, што трэба не толькі захаваць тэмпы па добраўпарадкаванні быту вяскоўцаў, але і павысіць іх. Пакласці ў аснову прынцып: выдатная праца, выдатныя вынікі працы, высокія даходы гаспадаркі і, такім чынам, высокая заработная плата. Мы ўспрынялі гэтыя словы як кіраўніцтва да дзеяння. Усё, што мы маем, — гэта не падарунак з нябёсаў. Мы проста хочам і ўмеем працаваць», - падкрэсліў Мікалай Дарэчкін.

У сваім выступе дэлегат таксама сказаў аб тым, што яму прыемна, што дзяржава надае ўвагу сельскагаспадарчай сферы, рэалізоўвае патрэбныя і важныя праекты для развіцця вёсак і малых гарадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.

Грамадства

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.

Культура

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.