Вы тут

Як станцыі Белтэлерадыёкампаніі адзначаць Сусветны дзень радыё


Каналы Беларускага радыё далучацца да глабальнай ініцыятывы ЮНЕСКА ў сферы радыёвяшчання. Да Сусветнага дня радыё, які адзначаецца 13 лютага, радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавалі для сваіх слухачоў інтэрактыўныя конкурсы і флэшмобы.


Дата свята выбрана невыпадкова, таму што менавіта ў гэты дзень у 1946 годзе пачало вяшчанне Радыё ААН. Юбілейная глабальная акцыя пройдзе пад дэвізам «Новы свет — новае радыё: эвалюцыя, інавацыі, збліжэнне». Арганізатары акцыі асабліва падкрэсліваюць жыццяздольнасць радыё і яго ўстойлівасць да розных трансфармацый. У сваім пасланні да Х Сусветнага дня радыё генеральны дырэктар ЮНЕСКА Адрэ Азуле адзначыла: «Сёння, як ніколі раней, нам патрэбны гэты ўніверсальны інструмент распаўсюджвання інфармацыі, гэты носьбіт ідэй гуманізму».

Радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі таксама традыцыйна возьмуць удзел у глабальнай ініцыятыве, прымеркаванай да Сусветнага дня радыё. Так, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё запускае ў сацыяльных сетках флэшмоб #радыё аб'ядноўвае, дзе ўдзельнікам прапаноўваюць размяшчаць на сваіх акаўнтах фотаздымкі ў момант праслухоўвання радыё (дома, на рабоце, на прагулцы і г. д.) з хэштэгамі #радыё95, #беларускае радыё, #радыё1. Аўтары найлепшых фотаздымкаў атрымаюць прызы і магчымасць наведаць з экскурсіяй Дом радыё.

Марафон з падарункамі, розыгрышамі і конкурсамі чакае і слухачоў «Радыус FM». Тэматычныя віктарыны тут распачнуцца напярэдадні свята ў пятніцу ў ранішнім эфіры. А вось непасрэдна 13 лютага падпісчыкі радыёстанцыі ў сацыяльных сетках будуць мець магчымасць выйграць фірменную талстоўку ці партатыўную калонку з лагатыпам «Радыус FM». Працягнуцца розыгрышы і ў Дзень усіх закаханых.

Розыгрышамі прызоў будуць радаваць таксама на «Сталіцы», радыёканале «Культура», а вось у эфіры Міжнароднага радыё «Беларусь» будуць гучаць віншаванні ад слухачоў са ўсяго свету. Таксама з нагоды свята падрыхтаваны святочныя праграмы, якія пачуем на ўсіх радыёстанцыях краіны.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: tvkinoradio.ru

Загаловак у газеце: Інтэрактыў для актыўных і адданых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.