Вы тут

Прэзентавана новая кніга Леаніда Дранько-Майсюка «Скарб»


У Мар'інай Горцы і Пухавіцкім раёне прэзентавана новая паэтычная кніга Леаніда ДРАНЬКО-МАЙСЮКА «Скарб».


На Пухавіччыне добра ведаюць слыннага мастака слова. У апошнія гады Леанід Дранько-Майсюк выступаў у розных паселішчах раёна і горада — перад школьнікамі, настаўнікамі, бібліятэкарамі, студэнтамі Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Арганізатарам многіх сустрэч выступае Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей на чале з яго дырэктарам — Аляксандрам Аляксандравічам ПРАНОВІЧАМ.

Вось і зараз маршрут паэта з прэзентацыяй яго новай кнігі — зборніка вершаў «Скарб» — пралягаў па некалькіх адрасах Пухавіччыны. Паэта пачулі студэнты аграрна-тэхнічнага каледжа, іх педагогі, а таксама госці мастацкай галерэі раённага музея, якая размешчана ў Мар'інай Горцы. Леанід Васілевіч чытаў і вершы, якія напісаны раней, і свае новыя творы, дзяліўся сакрэтамі творчай кухні, дэкламаваў творы пра каханне, пра сваю родную старонку, пра Беларусь і беларусаў. Акрамя паэтычных росшукаў, пісьменнік актыўна працуе над збіраннем жыццёвых фактаў знакамітых дзеячаў беларускага Адраджэння, вышуквае адметныя згадкі ў архівах і старых перыёдыках.

Дзякуючы выязной рабоце мінскай кнігарні «Акадэмкніга» ў наведвальнікаў адразу трох (на працягу аднаго толькі дня!) паэтычных прэзентацый, аматараў творчасці Л. Дранько-Майсюка была магчымасць набыць кнігу «Скарб» і іншыя выданні твораў паэта і падпісаць аўтографы. Відаць па ўсім, што захопленых сапраўднай паэзіяй на Пухавіччыне хапае, бо распаўсюджана было болей як паўсотні кніг, дакладней — 65 асобнікаў. Уражальная ў пухавіччан цікаўнасць да вершаў і кнігі!.. Дарэчы, зборнік «Скарб» напрыканцы мінулага года пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда».

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: Пра кветкі і каханне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».