Вы тут

Удзельніца УНС Ладуцька: Атмасфера народнага веча аказала на мяне моцнае эмацыянальнае ўражанне


Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу — старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька:


— Я ўпершыню брала ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе і, безмоўна, сама атмасфера народнага веча аказала на мяне моцнае эмацыянальнае ўражанне. Я ганаруся тым, што ў нашай Беларусі настолькі моцная праграма далейшага развіцця.

Хачу адзначыць, што вельмі натхніла выступленне Прэзідэнта. Звяртаючыся не толькі да дэлегатаў, але і да ўсяго народа, кіраўнік дзяржавы закрануў вельмі важную для нашай работы на месцах тэму — узмацненне ролі мясцовага кіравання і самакіравання. Справядліва, што цэнтры прыняцця рашэнняў павінны быць максімальна набліжаны да людзей. У сваю чаргу наша задача — эфектыўная зваротная сувязь паміж уладай і насельніцтвам. Між тым для меня было вельмі цікава азнаёміцца з перспектыўнымі планамі сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Важна, што праграмы, накіраваныя на падтрымку шматдзетных бацькоў, будуць пашыраны, што сацыяльная сфера злучана з развіццём эканомікі. Такія падыходы кажуць пра верны курс, які падтрымаў народ.

У сваім звароце на народным вечы Прэзідэнт звярнуў увагу таксама на ўмацаванне дэмаграфічнай бяспекі, развіццё медыцыны, яе даступнасць і мабільнасць, падтрымку сямейных каштоўнасцяў. Лічу, што асаблівай увагі таксама заслугоўвае комплексны падыход праграмы «Моцны рэгіён», задачы якога былі агучаны на Усебеларускім народным сходзе.

Заслуханыя выступленні натхнілі і далі і мне новы імпульс ў рабоце на месцах. Так, нам ёсць над чым працаваць ў сферы інфармацыйнага поля — наладжваць стасункі з людзьмі, якія актыўна карыстаюцца сацсеткамі, распавядаць аб сваёй рабоце, матываваць грамадзян уключацца ў сумесную дзейнасць. Мы плануем актывізаваць працу з сельскай працоўнай моладдзю, развіваць і далей маладзёжны рух. Лічым вельмі важным больш цеснае ўзаемадзеянне прадпрыемстваў Гомельскага раёна з навучальнымі ўстановамі. Гэта паўплывае на далейшае замацаванне выпускнікоў на вёсках, імкненне атрымаць спецыяльнасць, каб працаўладкавацца ў сваіх родных месцах. Важна таксама падтрымка і развіццё прыватных ініцыятыў, каб прадпрымальнікі былі зацікаўлены адкрываць у сельскай мясцовасці новыя прадпрыемствы і павышаць працоўную занятасць. 

Між тым сёння на тэрыторыі Гомельскага раёна актыўна развіваецца інфраструктура, будуецца жыллё, арганізуецца вольны час. Лічу, што жыхары сельсаветаў, павінны больш актыўна дапамагаць мясцовай уладзе рабіць жыццё на вёсцы яшчэ камфортней, берагчы і добраўпарадкоўваць родныя населенныя пункты.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Марыны Васільевай

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.