Вы тут

Жыццё палкоўніка крымінальнага вышуку


Кніжная серыя выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» з гучнай назвай «Асобы» прадстаўляе яшчэ аднаго чалавека, чыё імя, магчыма, і не так часта згадваецца ў медыйнай прасторы. Размова — пра публіцыстычны зборнік «Віктар ПЯКАРСКІ: жыццё палкоўніка крымінальнага вышуку».


Перш-наперш некалькі слоў пра героя выдання. Віктар Канстанцінавіч ПЯКАРСКІ нарадзіўся ў маі пераможнага 1945 года. У Мінску. Так лёс яго праз усё жыццё і звязаны са сталіцай Беларусі. З 1964 года — на службе ва ўнутраных войсках. Закончыў юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Служыў у аддзеле пазаведамественнай аховы пры УУС Мінгарвыканкама. З 1974 года — у крымінальным вышуку. У 1986 — 1989 гады ўзначальваў крымінальны вышук УУС Мінгарвыканкама. Яркі, высокага класу спецыяліст сваёй справы. Прафесіянал з вялікай літары.

Менавіта прафесіяналізм Віктара Пякарскага і «падгледжаны» журналістамі, якія працавалі над стварэннем выразнага, публіцыстычнага партрэта чалавека, з якога моладзі сапраўды можна «рабіць жыццё». Сваю невялікую даакументальную аповесць пра Віктара Эдуардавіча Аляксандр КАМЕНЧУКОЎ назваў так — «Віктар Пякарскі: жыццё палкоўніка крымінальнага вышуку». Ужо з першых старонак аўтар ясна характарызуе свайго героя: «Гэта адзін з яркіх і неардынарных прадстаўнікоў прафесіі». Многія старонкі як і аповесці А. Каменчукова, так і іншых старонак кнігі — пра дзяцінства Віктара Эдуардавіча, які нарадзіўся ў сям’і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. І зразумела, чаму аўтары настолькі ўважлівыя да дзяцінства персанажа. Гэта, дарэчы, відавочна і па іншых кнігах серыі «Асобы». У гэтым праяўляецца сттратэгія выдаўцоў, арганізатараў праекта, кніжнай серыі. Асоба чалавека фарміруецца ў сям’і, у дзяцінстве, фарміруецца дзякуючы школе, першым настаўнікам. І цяпер зразумела, чаму серыя «Асобы» заснавана менавіта выдавецтвам педагагічнага характару — выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне».

Прывяду невялікую цытату, апошнія радкі з кароткай прадмовы да кнігі — з тэкста дырэктара выдавецтва вядомага ў краіне кнігавыдаўца і публіцыста Мікалая СУПРАНОВІЧА: «... дарагія чытачы, шукайце сябе ў прафесіі, стаўце перад сабою абавязкова вялікія мэты, заставайцеся жывымі, цікавымі і даступнымі людзьмі, і поспех абавязкова прыйдзе. І, канешне ж, чытайце гэту кнігу! Вучыцеся чытаць паміж радкоў, бо вельмі часта за сухімі радкамі — цэлы Сусвет чалавечых узаемаадносін!».

У кнізе пра Вітара Пякарскага выступаюць і яго сябры па службе ў міліцыі, крымінальным вышуку — генерал-маёр міліцыі Віктар ЛАЗЕБНІК, палкоўнікі міліцыі Уладзімір ВІТКОЎСКІ, Дзмітрый ЦЫГАНКОЎ, Уладзімір КРЫШТАЛЁЎ, Алег КОРЗУН, падпалкоўнік міліцыі Мікалай КУТАСЕВІЧ.

Выданне багата ілюстравана. І праз здымкі з сямейнага архіва раскрываецца біяграфія неардынарнага чалавека. Уражвае сапраўдны збор дзіцячых фатаграфій. І ў яго наяўнасці — праява добрага сямейнага выхавання.

Мікола Берлеж

Загаловак у газеце: Жыццё палкоўніка крымінальнага вышуку

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».