Вы тут

Дэлегат УНС Глеб Лапіцкі: Атрымалася дзелавая размова!


Глеб Лапіцкі, генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» і кіраўнік дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»: «Атрымалася дзелавая размова!»

Кіраўнік дырэкцыі самага прэстыжнага фестывалю на тэрыторыі былога СССР быў на адным з сходаў яшчэ калі вучыўся ў ВНУ. Шосты таксама запомніцца на ўсё жыццё.


Кранула яго тое, што яшчэ да афіцыйнага пачатка мерапрыемства Прэзідэнт заклікаў да шчырага абмеркавання праблем, агучвання цяжкасцяў.

«І ў выніку атрымаўся сапраўдны дыялог не дзеля размовы, а на карысць справы!» — дзеліцца эмоцыямі суразмоўца.

Глеб Лапіцкі канстатаваў таксама, што вельмі важна было адчуць: кіраўніцтва краіны добра разумее, што адбываецца за вокнамі, не закрывае вочы на праблемы, не адмаўляецца ад дыялогу дзеля згуртавання грамадства. Але ці гатовыя да яго апаненты?

«І было агучана, што ўлада зробіць працу над памылкамі, асабліва таго, што тычыцца моладдзі. Пра гэта было ў маналогу Прэзідэнта і многіх іншых, хто выступаў», — нагадаў дэлегат. 

Вельмі парадавалі перспектывы развіцця краіны.

«Калі ўсе планы, якія задумана рэалізаваць за пяцігодку, ажыццявяцца, тады насамрэч якасць жыцця нашых людзей будзе нашмат вышэйшая. Вельмі добра, што адкрываецца новы інвестыцыйны „цыкл“, які дазволіць прыцягнуць інвестыцыі. Але пры гэтым прыемна было пачуць, што беларусы не проста будуць чакаць інвестараў з чамаданамі грошай, а прапануюць інфраструктурную карту з канкрэтнымі прапановамі. Каб там былі прапісаны ўсе перавагі, прывабнасці, аргументавана, чаму менавіта ў Беларусь трэба ўкладваць капітал», — працягвае суразмоўца.

Наконт культуры, Глебу Лапіцкаму было цікава паслухаць калег. Адна з спікераў, у прыватнасці, распавяла пра неабходнасць як мага раней інтэграваць культуру ў адукацыю. Гэта важна зрабіць, каб дзеці не блыталі прозвішчы мастакоў, іншых творцаў, каб гаджэты не сталі больш зразумелымі і цікавымі, чым мастацтва з вялікай літары.

«Я пра гэта гаварыў на дыялогавых пляцоўках. Таму яе словы былі ва ўнісон маім думкам… Сярод іншага на мінулым сходзе было прыемна ўбачыцца і пагутарыць як з вядомымі і аўтарытэтнымі людзьмі, так і, напрыклад, з хлопцамі, якія ў рамках праекта „100 ідэй для Беларусі“ прыдумалі, як добраўпарадкаваць парк. Іх крэатыў вельмі дарэчы на прыкладзе віцебскага парка сямейнага адпачынку, за які адказвае наша ўстанова культуры», — дзеліцца уражаннямі Глеб Лапіцкі.

Падрыхтаваў Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.