Вы тут

Дэлегат УНС: Прыемна, што медыцына будзе ўдасканальвацца


Але для гэта прыйдзецца шмат працаваць — тыя задачы, якія пастаўлены, трэба ажыццяўляць, перакананы галоўны ўрач Шклоўскай цэнтральнай раённай бальніцы.


 

Сяргей Новікаў працуе ў шклоўскай бальніцы 10 гадоў, з таго часу як прыйшоў сюды ўрачом-хірургам па размеркаванні пасля медуніверсітэту. У 2017-м быў прызначаны на пасаду намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы, а праз два гады заняў крэсла галоўнага. Прызнаецца, што за гэты час Шклоў прыкметна папрыгажэў, стаў больш зручны для жыцця. Паявіліся сучасныя гандлёвыя цэнтры, лядовая арэна. Гэта ўсе на карысць гораду і яго жыхарам. На Усебеларускім народным сходзе пабываў упершыню, і, прызнаецца, задаволены.

— Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця, якую зацвердзілі, дастаткова сур’ёзная, ёсць над чым папрацаваць. Было закранутае асноўнае пытанне, якое мяне цікавіла, па медыцыне. Быццам бы агульнымі словамі, але зразумела, што прыйдзецца шмат працаваць — тыя задачы, якія пастаўлены, трэба ажыццяўляць. Прыемна, што будзе ўдасканальвацца медыцына, зарплаты будуць расці.

Яшчэ падчас работы дыялогавых пляцовак мы з калегамі выказваліся за ўдасканаленне медыцыны і яе даступнасць, яе забеспячэнне. Першапачатковая медыцынская дапамога аказваецца ў амбулаторыях, невялічкіх цэнтральных раённых бальніцах і хацелася б, каб пра іх не забываліся, забяспечвалі на належным узроўні, як і больш буйныя населеныя цэнтры. Зразумела, што высокатэхналагічная медыцынская дапамога павінна аказвацца на высокім узроўні, але на пярвічным яна павінна быць якаснай.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».