Вы тут

АПБ прапаноўвае паўдзельнічаць у чэмпіянаце па фатаграфаванні птушак


20 лютага грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае фатографаў і аматараў дзікай прыроды на зімовыя спаборніцтвы па фатаграфаванні птушак. Гэта трэці зімовы чэмпіянат па фотабёрдынгу і, як і год таму, удзельнічаць у спаборніцтвах магчыма ў любым кутку Беларусі, паведамілі ў АПБ.


Птушкары ловяць у кадр качку-каралінку. Фота Дзмітрыя Вінчэўскага, birdwatch.by

Для ўдзелу ў чэмпіянаце трэба зайсці партнёра ў каманду ці падрыхтавацца ўдзельнічаць самому (самой), падсілкаваць батарэі да свайго суперзума ці камеры з добрым аб’ектывам і фатаграфаваць дзікіх птушак у прыродзе, патлумачылі ў арганізацыі.

«А каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба 20 лютага за 6 гадзін – з 9:00 да 15:00 – наздымаць як мага больш розных відаў птушак» — адзачылі ў АПБ.

За кожны від налічваюцца балы. Прычым найбольш балаў за кожны від атрымаюць тыя, хто правільна вызначыць від сфатаграфаванай птушкі. Зрабіць гэта дапамогуць анлайн-вызначальнік або мабільны дадатак.

Падрабязныя правілы чэмпіянату, чэк-лісты індывідуальнага ўдзельніка або каманды можна спампаваць на сайце АПБ.

Каб зарэгістравацца на чэмпіянат, спампуйце форму простай заяўкі, запоўніце яе і дашліце на адрас levy@ptushki.org. Заяўкі прымаюцца да 17:00 пятніцы 19 лютага. Удзел у чэмпіянаце бясплатны. Чэмпіянат адкрыты і для ўдзельнікаў з іншых краін.

Па выніках будуць вызначаныя пераможцы і прызёры, таксама асобна будзе абраны найлепшы здымак. Як і на папярэдніх спаборніцтвах, журы можа ўвесці дадатковыя намінацыі і адзначыць яшчэ некалькі цікавых фота або ўдзельнікаў. Пераможцы атрымаюць прызы ад  АПБ.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.