Вы тут

У ФПБ расказалі аб адпачынках беларусаў


Днямі стала вядома — наша краіна далучылася да Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы № 132 аб аплатных адпачынках. 


«Гэта роўна праз дванаццаць месяцаў пасля рэгістрацыі ў МАП нацыянальнага закона аб ратыфікацыі», — патлумачылі ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая стала ініцыятарам далучэння нашай краіны да гэтай Канвенцыі.

Як паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага прафцэнтра, у апошнія гады прафсаюзы правялі значную работу па ратыфікацыі канвенцый МАП. Вельмі істотным выглядае тое, што на сённяшні дзень беларускае працоўнае заканадаўства цалкам адпавядае патрабаванням Канвенцыі аб аплатных адпачынках. У гэтым дакуменце прадугледжана, што мінімальная працягласць штогадовага працоўнага водпуску павінна складаць не менш трох рабочых тыдняў. Дык вось у Беларусі мінімальны парог водпуску — 24 каляндарных дні.

Акрамя таго, Канвенцыя прадугледжвае выключэнне з працоўнага водпуску святочных і непрацоўных дзён; уключэнне ў стаж перыядаў адсутнасці работніка па ўважлівых прычынах (да іх адносяцца хвароба, няшчасны выпадак, адпачынак па цяжарнасці і родах); магчымасць разбіваць адпачынак на часткі і ўсталяванне адной з частак на ўзроўні не менш як два тыдні; забарона на адмову ад права на штогадовы аплачваемы водпуск; замена водпуску кампенсацыяй грашыма ці ў іншай форме.

Трэба сказаць, што выкананне наймальнікамі працоўнага заканадаўства ў нашай краіне знаходзіцца ў полі зроку прафсаюзных інспектараў, якія праводзяць адпаведныя маніторынгі і планавыя праверкі. Што іх цікавіць перш-наперш? Выкананне ўмоў калектыўнай дамовы ў арганізацыі і на прадпрыемстве, захаванне тэрмінаў выплаты заработнай платы, сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску, правільнасць разліку работнікаў пры звальненні. 

Як расказала начальнік галоўнага ўпраўлення юрыдычнай работы і прававога забеспячэння ФПБ Марына ЛАЗАР, за мінулы год спецыялісты адзначаюць станоўчую тэндэнцыю па захаванні нормаў, якія датычацца працоўных адпачынкаў. Але летась сустракаліся асобныя факты запазычанасці па працоўных адпачынкаў, прадастаўленні часткі водпуску менш за 14 каляндарных дзён, меліся факты затрымкі выплаты сярэдняга заробку пры сыходзе ў працоўны водпуск, адклiкання з адпачынку ў сувязі з вытворчай неабходнасцю пры пакінутай частцы працоўнага водпуску менш за 14 каляндарных дзён у бягучым годзе і гэтак далей.

Былі і адзінкавыя выпадкі невыканання тарыфных і мясцовых пагадненняў, калектыўных дагавораў у частцы адпачынкаў на некаторых прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу. Дадатковы працоўны адпачынак за працу па кантракце падаваўся працягласцю адзін каляндарны дзень.

Спецыяліст адзначыла, што ў выніку рэкамендацый прафсаюзаў былі заключаны дадатковыя пагадненні да кантрактаў і ўсталяваны дадатковы працоўны адпачынак за працу па кантракце працягласцю ад трох да пяці каляндарных дзён. Усе зафіксаваныя парушэнні былі пасля ліквідаваны наймальнікамі. 

Важна адзначыць, што Беларусь сёння знаходзіцца ў ліку краін-лідараў — удзельніц Міжнароднай арганізацыі працы па колькасці ратыфікаваных асноўных Канвенцый, дзе замацаваны сацыяльна-працоўныя правы работнікаў. Удзельнікамі МАП зараз з’яўляюцца 187 дзяржаў.

Прэв’ю: pinterest.ca

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.

Грамадства

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.