Вы тут

У што­тыд­нё­вым агля­дзе «Звяз­ды» рас­каз­ва­ем важ­ныя на­ві­ны


Ге­ра­і­ня тыд­ня

Бія­тла­ніст­ка Ган­на Со­ла за­ва­я­ва­ла брон­зу ў спрын­тар­скай гон­цы на чэм­пі­я­на­це све­ту ў Па­клю­цы (Сла­ве­нія). Дыс­тан­цыю ў 7,5 км з дву­ма аг­ня­вы­мі ру­бя­жа­мі Ган­на пе­ра­адо­ле­ла, прай­граў­шы пе­ра­мож­ні­цы з Нар­ве­гіі Ці­рыль Эк­хаф 14,4 се­кун­ды. Бе­ла­рус­ка не да­пус­ці­ла ні­вод­на­га про­ма­ху пад­час страль­бы. Для Ган­ны гэ­ты ме­даль — пер­шы ў аса­біс­тых гон­ках у да­рос­лай кар'­е­ры. Да­гэ­туль най­леп­шым вы­ні­кам бе­ла­рус­кі бы­ло чац­вёр­тае мес­ца ў спрын­це на эта­пе Куб­ка све­ту ў Ру­поль­дын­гу ле­тась.

Што да­ты­чыц­ца вы­ступ­лен­ня ін­шых бе­ла­рус­кіх бія­тла­ніс­так у спрын­це, то Дзі­на­ра Алім­бе­ка­ва за­ня­ла 40-е мес­ца, Але­на Кру­чын­кі­на пры­еха­ла да фі­ні­шу 49-й, а Іры­на Крыў­ко — 75-й.

Ге­рой тыд­ня

Лёг­ка­ат­лет Мац­вей Вол­каў уста­на­віў но­вы су­свет­ны рэ­корд у скач­ку з шас­том ся­род юна­коў. На між­на­род­ным тур­ні­ры Orlen Cup Lodz 2021 спарт­смен па­ка­рыў вы­шы­ню 5,60 мет­ра і «пе­ра­пі­саў» най­леп­шы вы­нік у све­це ся­род спарт­сме­наў свай­го ўзрос­ту.

Пе­ра­мо­га тыд­ня

Ха­ке­іс­ты юні­ёр­скай збор­най Бе­ла­ру­сі (U-18) трой­чы пе­ра­маг­лі вен­гер­скіх са­пер­ні­каў, уся­го ка­ман­ды пра­вя­лі тры та­ва­рыс­кія мат­чы. Су­стрэ­ча з ра­вес­ні­ка­мі са збор­най Венг­рыі скон­чы­ла­ся з вы­ні­кам 7:2. За­тым бе­ла­рус­кія ха­ке­іс­ты пе­ра­маг­лі ма­ла­дзёж­ную ка­ман­ду Венг­рыі (U-20): у пер­шым мат­чы з вы­ні­кам 6:1, у дру­гім — 3:2. Тур­нэ ў Венг­рыю ста­ла чар­го­вым эта­пам пад­рых­тоў­кі да чэм­пі­я­на­ту све­ту, які прой­дзе ў ЗША з 26 кра­са­ві­ка да 6 мая.

Ня­ўда­ча тыд­ня

Ха­ке­іс­ты збор­най Бе­ла­ру­сі за­ня­лі трэ­цяе мес­ца на тур­ні­ры ParіMatch Qazaqstan Hockey Open 2021. Бе­ла­ру­сы па­цяр­пе­лі тры па­ра­жэн­ні і не вый­гра­лі ні­вод­на­га мат­ча. Са­пер­ні­ка­мі бе­ла­рус­кіх ха­ке­іс­таў бы­лі прад­стаў­ні­кі Ка­зах­ста­на і алім­пій­скай збор­най Ра­сіі.

Тур­нір тыд­ня

Бе­ла­рус­кія тэ­ні­сіс­ты вы­сту­па­юць на ад­кры­тым чэм­пі­я­на­це Аў­стра­ліі. Ся­род бе­ла­ру­саў най­леп­шае вы­ступ­лен­не па­каз­вае Ары­на Са­ба­лен­ка. У адзі­ноч­ным раз­ра­дзе ў мат­чы чац­вёр­та­га кру­га яна су­стра­ка­ла­ся з Се­рэ­най Уіль­ямс, якой прай­гра­ла з вы­ні­кам 6:4, 2:6, 6:4. Так Ары­на скон­чы­ла сваё вы­ступ­лен­не на Australіan Open у адзі­ноч­ным раз­ра­дзе. Ра­зам з бель­гій­кай Элі­зэ Мер­тэнс яны пе­ра­маг­лі ду­эт Ла­у­ры Зі­ге­мунд з Гер­ма­ніі і Ве­ры Зва­на­ро­вай. Вы­нік мат­чаў 6:3, 6:7(5), 6:2 за­бяс­пе­чыў Ары­не і Элі­зэ вы­хад у 1/4 фі­на­лу пар­на­га раз­ра­ду. Вік­то­рыя Аза­ран­ка вы­бы­ла яшчэ ў пер­шым кру­зе, ус­ту­піў­шы аме­ры­кан­скай тэ­ні­сіст­цы Джэ­сі­цы Пе­гу­ла з вы­ні­кам 7:5, 6:4. На гэ­тай жа ста­дыі тур­нір па­кі­ну­ла і Аляк­санд­ра Са­сно­віч. У пер­шым мат­чы яна прай­гра­ла эс­тон­цы Анэт Кан­та­вейт з вы­ні­кам 7:5, 6:2. Стар­та­вы па­яды­нак прай­граў Ілья Іваш­ка. Вы­нік су­стрэ­чы с ра­сі­я­ні­нам Ра­ма­нам Са­фі­у­лі­ным — 6:4, 6:3, 6:4. Ягор Ге­ра­сі­маў дай­шоў да дру­го­га кру­га, дзе ўсту­піў Асла­ну Ка­рат­ца­ву з Ра­сіі, — 0:6, 1:6, 0:6.

Цы­та­та тыд­ня

«Для за­ня­ткаў фі­зіч­най куль­ту­рай і спор­там ство­ра­ны ўсе ўмо­вы. На­мі па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­ва­ец­ца ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ная ба­за. Бу­ду­юц­ца но­выя спар­тыў­ныя аб'­ек­ты. Па за­га­дзе кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы мы ад­на­ві­лі ўлас­ную вы­твор­часць лыж, 35 ты­сяч пар якіх за­куп­ле­на для ўста­ноў аду­ка­цыі. Ра­дуе, што ўсё больш бе­ла­ру­саў вы­бі­рае для ся­бе зда­ро­вы спо­саб жыц­ця. Згод­на са ста­тыс­тыч­ны­мі да­ны­мі за мі­ну­лы год, у кра­і­не 25,3 % на­сель­ніц­тва зай­ма­ец­ца фіз­куль­ту­рай і спор­там. Мы пла­ну­ем пад­няць гэ­тыя па­каз­чы­кі да 30 %, а лепш бу­дзем вы­хо­дзіць на 50-працэнтны ахоп на­сель­ніц­тва. Зда­ро­вая на­цыя па­він­на зай­мац­ца фі­зіч­най куль­ту­рай і спор­там», — ад­зна­чыў на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Ігар Пет­ры­шэн­ка, ві­та­ю­чы пе­ра­мож­цаў і пры­зё­раў фі­наль­на­га эта­пу рэс­пуб­лі­кан­скіх стар­таў ся­род дзя­цей і пад­лет­каў па бія­тло­не «Снеж­ны снай­пер» на пры­зы Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба «Снеж­ны снай­пер». Фі­нал тур­ні­ру прай­шоў у Рэс­пуб­лі­кан­скім цэнт­ры алім­пій­скай пад­рых­тоў­кі па зі­мо­вых ві­дах спор­ту «Раў­бі­чы». Уся­го за ме­да­лі спра­ча­лі­ся 196 школь­ні­каў з усёй кра­і­ны.

Па­дзея тыд­ня

Чэм­пі­я­нат Бе­ла­ру­сі па лёг­кай ат­ле­ты­цы ў па­мяш­кан­ні па­да­рыў ама­та­рам ка­ра­ле­вы спор­ту не­ве­ра­год­ную ба­раць­бу і эфект­ныя вы­ні­кі. У бе­гу на 60 мет­раў з бар'­е­ра­мі ў муж­чын з вы­ні­кам 7,71 се­кун­ды пе­ра­мог Ві­таль Па­ра­хонь­ка. Га­ра­чая спрэч­ка ў гэ­тай дыс­цып­лі­не раз­гар­ну­ла­ся ся­род дзяў­чат, пе­ра­маг­ла ў ёй Эль­ві­ра Гер­ман з вы­ні­кам 7,91 се­кун­ды. У скач­ках у вы­шы­ню пе­ра­мож­нік Мак­сім Не­да­се­каў па­ка­рыў вы­шы­ню ў 2,20 мет­ра, а Ка­ры­на Дзя­мі­дзік уз­ля­це­ла на 1,94 мет­ра. Пе­ра­мож­нік за­бе­гу на 400 мет­раў Аляк­сандр Ва­сі­леў­скі па­ка­заў вы­нік у 48,01 се­кун­ды. У скач­ках у даў­жы­ню роў­ных не бы­ло На­стас­сі Мі­рон­чык-Іва­но­вай, якая ў най­леп­шай спро­бе скок­ну­ла на 6,73 мет­ра. Ра­зам з Эль­ві­рай Гер­ман і Ка­ры­най Дзя­мі­дзік На­стас­ся бы­ла ад­зна­ча­на як най­леп­шая спарт­смен­ка тур­ні­ру. У муж­чын най­леп­шы­мі бы­лі пры­зна­ны Ві­таль Па­ра­хонь­ка, пе­ра­мож­нік у штур­хан­ні яд­ра Дзміт­рый Кар­пук і лі­дар у трай­ным скач­ку Мак­сім Не­сця­рэн­ка.

Ва­ле­рыя СЦЯЦ­КО

Фо­та з ад­кры­тых кры­ніц

Загаловак у газеце: Спар­тыў­най на­цыі — спар­тыў­ныя ра­дас­ці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».