Вы тут

Калі ўдзень па поўдні краіны слабы плюс, уначы месцамі амаль да мінус 30


Палова лютага ўжо ззаду, ды і сонца з кожным днём свеціць усё ярчэй. Толькі нам ад гэтага цяплей не становіцца.


На працягу гэтага рабочага тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму істотных ападкаў у асноўным не чакаецца. Толькі ў сераду і чацвер у паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах пад уплывам атмасферных франтоў пройдзе кароткачасовы снег. Захаваецца марознае надвор'е, хоць у разрэзе краіны тэмпературны фон будзе дастаткова кантрасны. Па паўднёвым захадзе краіны маразы будуць менш моцныя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ў паўночна-заходніх і паўночна-ўсходніх раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 10 градусаў да 17 марозу, па паўднёвым захадзе краіны — мінус 7—9 градусаў. Удзень на ўсёй тэрыторыі 3—10 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе — ад мінус 2 градусаў да плюс 1 цяпла.

У чацвер і пятніцу нас зноў чакаюць амаль арктычныя маразы. У чацвер будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым захадзе Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 16—23 марозу, месцамі — да 25 марозу, у паўднёва-заходніх раёнах 10—15 градусаў са знакам мінус. Удзень у асноўным будзе 7—14 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе — мінус 4—6 градусаў.

Уначы ў пятніцу неба будзе практычна чыстае, а таму маразы стануць найбольш траскучыя. Чакаецца пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 20—26 марозу, месцамі — да мінус 28 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — мінус 16—19 градусаў. Удзень моцнае і яркае сонца злёгку прыгрэе — будзе «ўсяго» 7—14 градусаў ніжэй за нуль. А па паўднёвым захадзе краіны будзе і зусім цёпла — ад мінус 3 градусаў да 6 марозу.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: hi-news.ru

Загаловак у газеце: Тэмпературныя «арэлі» па максімуме

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».