Вы тут

«Органы дзяржаўнага кіравання павінны больш эфектыўна працаваць з моладдзю»


У гэтым упэўнены Генадзь ІВАНЧЫН, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама. Размаўляючы з карэспандэнтам «Звязды», ён адзначыў, што ў дакладзе Прэзідэнта на Усебеларускім народным сходзе робіцца акцэнт на выхаванне ў маладога пакалення пачуцця самастойнасці.


«Выхаванне самастойнасці, умення выходзіць са складаных сітуацый, вырашаць праблемы — гэта залог жыццёвага поспеху маладога чалавека. Тут кіраўнік краіны, безумоўна, выказаў вельмі разумную думку — мы павінны іх да гэтага рыхтаваць, да самастойнасці і адказнасці. Прагучаў вельмі цікавы і правільны тэзіс, што мы павінны ісці да моладзі, расказваць ёй пра тое, што адбываецца ў сацыяльна-эканамічным жыцці, якія ёсць праблемы і дасягненні», — заявіў Генадзь Іванчын.

Паводле яго слоў, органы дзяржаўнага кіравання павінны працаваць больш эфектыўна ў гэтым кірунку, рыхтуючы моладзь да рэальнага жыцця. Генадзь Іванчын сцвярджае, што маладым людзям неабходна бачыць: так, ёсць праблемы, але і ёсць дасягненні, дзяржава прыкладвае каласальныя намаганні, каб жыццё ў краіне было лепшым.

«Гэтыя ідэі кіраўніка краіны, безумоўна, павінны быць галоўнымі пры правядзенні маладзёжнай палітыкі ў рэспубліцы. Калі казаць пра горад Брэст, мы стараемся, каб такія прынцыпы вызначалі нашу работу з моладдзю горада. Работа з моладдзю — гэта сучаснасць і будучыня», — упэўнены прадстаўнік гарвыканкама.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя сустрэчы і зносіны з цікавымі людзьмі.

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?