Вы тут

У Беларусі за суткі — 1134 выпадкі захворвання на COVID-19, выздаравела 1028 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 16 лютага ў Беларусі зарэгістраваны 270 921 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1 134 выпадкі.

260 057 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравела 1 028 пацыентаў.

Усяго праведзена 4 698 244 тэста на каранавірус.

Памерлі 1 867 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 109,1 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,4 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 27,6 млн заражаных, Індыя — больш за 10,9 млн, Бразілія — больш за 9,8 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Прэв’ю: iru.org

Выбар рэдакцыі

Культура

Янка Купала: з ХХ стагоддзя ў ХХІ. Часопіс «Роднае слова» прэзентаваў сваю версію сучаснага купалазнаўства

Янка Купала: з ХХ стагоддзя ў ХХІ. Часопіс «Роднае слова» прэзентаваў сваю версію сучаснага купалазнаўства

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 5 кастрычніка адбылася прэзентацыя «Янка Купала: з ХХ стагоддзя ў ХХІ», прысвечаная ліпеньскаму

Грамадства

Беспілотны і электрычны транспарт: што прапануюць беларускія вучоныя

Беспілотны і электрычны транспарт: што прапануюць беларускія вучоныя

Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сёлета святкуе 65-годдзе.