Ігар ПЕТРЫШЭНКА, намеснік прэм'ер-міністра:
«Моцныя рэгіёны — гэта не толькі новыя рабочыя месцы, прадпрыемствы і жыллё, але і стварэнне ўмоў для творчага і інтэлектуальнага развіцця, вольнага часу, забеспячэнне стандартаў у адукацыі, роўных магчымасцяў для паступлення ў ВНУ. Станоўчы вопыт — добра абсталяваныя класы, скіраваныя на прафесійную арыентацыю і падрыхтоўку школьнікаў. Гэтаму кірунку, як і развіццю мэтавай падрыхтоўкі, неабходна аддаваць павышаную ўвагу. Робіцца гэта для таго, каб малады чалавек, напрыклад, адвучыўшыся ў аграрным класе, пасля заканчэння ВНУ зноў вяртаўся на работу ў родны рэгіён. Прадпрыемствы раёна павінны бачыць у гэтым школьніку свайго будучага спецыяліста, а значыць і ўдзельнічаць у яго падрыхтоўцы, прафесійным станаўленні».
Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.
Брудныя бізнес-гульні.
Кібермахляроў адлоўліваюць цэлымі «пачкамі».
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.