Вядомы мастак-рэстаўратар па старажытных палотнах, скульптуры і інтэр'ерах, спецыяліст венецыянскай школы рэстаўрацыі Сяргей Дзенісенка гэтымі днямі заканчвае сваю чарговую архіважную для айчыннай культуры працу — упрыгожванне другога паверха вежы Гальшанскага замка.
У гэтым памяшканні будзе размяшчацца княжацкі пакой будучага замкавага музея. Калісьці рукамі і пэндзлем Сяргея былі адрэстаўраваныя значныя гістарычныя аб'екты — інтэр'еры палаца ў Нясвіжы і Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку, Петрапаўлаўскага сабора ў Магілёве і іншых славутых помнікаў дойлідства. А на згаданым аб'екце на ўскраіне Гальшан рэстаўратар ужо аднавіў ляпныя ўзоры і геральдычныя знакі, а цяпер завяршае іх афарбоўку. За гэтым заняткам я і сфатаграфаваў незвычайнага майстра.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Не забываем прададзеныя машыны, кватэры, дамы і іншую нерухомасць.
Інтэгравацца ў жыццё.
Дзіцячыя крадзяжы адносяцца да «саромных» пытанняў.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.