Вы тут

Замежнікі нам даверылі амаль 9 млрд долараў інвестыцыямі


Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, за мінулы год у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 8,7 млрд долараў інвестыцый.


Асноўнымі замежнымі ўкладчыкамі арганізацый нашай краіны былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (41,4 % ад усіх інвестыцый), Кіпра (9,4 %), Аўстрыі (7,4 %), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (6,8 %).

Прамыя замежныя інвестыцыі склалі 6 млрд долараў, ці 69,2 % ад усіх замежных інвестыцый, якія паступілі.

Як вынікае са справаздачы Белстата, нашы юрыдычныя асобы ўкладвалі грошы ў развіццё свайго бізнесу за мяжой у значна меншых аб'ёмах. За 2020 год арганізацыямі краіны (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 4,9 млрд долараў.

Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (66 % ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (9 %), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (8 %), Ірландыі (6,1 %). На долю прамых інвестыцый прыходзілася 88,7 % усіх інвестыцый, накіраваных за мяжу.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: unsplash.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?