Вы тут

Мінпрыроды распавяло, як дапамагчы лебедзям і качкам зімой


У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распавялі, як дапамагчы лебедзям і качкам зімой.


pixabay.com

Штогод на незамярзальных участках рэк, азёр і штучных вадаёмаў застаецца зімаваць вадаплаўныя віды птушкі (лебедзі шыпуны, крыжанкі і іншыя віды).

На думку спецыялістаў-заолагаў лебедзі і качкі добра пераносяць халодны час года, самастойна знаходзячы сабе пражытак. Таму могуць доўгі час знаходзіцца без актыўнага руху. Птушкі сядзяць на лёдзе або на беразе вадаёмаў, падціснуўшы пад сябе лапы  —так яны эканомяць энергію. Узімку лебедзі і качкі сілкуюцца ў асноўным вегетатыўнымі часткамі водных раслін, дробнымі рачкамі, лічынкамі насякомых, насеннем і актыўным глеем.

Спецыялісты лічаць, што падкормліваць лебедзяў і іншых вадаплаўных птушак неабходна толькі пры рэзкім зніжэнні тэмпературы (-15℃ і ніжэй) і толькі ў месцах іх масавага збору.

Птушак можна карміць збожжам (авёс, ячмень, пшаніца), птушыным камбікормам, сырой і варанай гароднінай. Не рэкамендуецца карміць хлебам, асабліва чорным. Па некаторых дадзеных падкормка птушак хлебам можа аказаць негатыўны ўплыў на іх страваванне.

Неабходна памятаць, што, падкормліваючы вадаплаўных птушак, мы адвучаем іх ад самастойнага пошуку пражытка і яны становяцца залежнымі ад чалавека. Здаровыя вадаплаўныя птушкі самі могуць пра сябе паклапаціцца і дапамога ім патрэбна толькі ў экстрэмальных сітуацыях.

У выпадку выяўлення хворай, параненай, траўміраванай птушкі або іншага віду дзікай жывёліны, якой пагражае гібель у выніку стыхійных бедстваў, або якая можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян, неабходна звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган стварае камісію па аказанню дапамогі дзікай жывёле, якая выязджае на месца іх выяўлення і прымаюць адпаведнае рашэнне ў дачыненні да гэтых жывёл.

Прэв’ю: Мінпрыроды

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.