Вы тут

Скарбы роднай мовы - дзецям


Рыгор Барадулін. Сем янотаў. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020.

У серыі “Жывая класіка дзецям”, якая палюбілася ўжо маленькім беларусам, выйшлі вершы нашага знакамітага паэта Рыгора Барадуліна (укладальніца Аксана Спрынчан). Як заўсёды, мастацкія вобразы ў класіка вызначаюцца арыгінальнасцю, наватворы здзіўляюць, гукапіс і рытмічныя знаходкі ствараюць незабыўнае ўражанне. Тэматыка вершаў адлюстоўвае як безумоўны аўтарскі прафесіяналізм, так і ўнікальнасць яго светабачання. Ніводнага банальнага тэксту – да кожнага верша Рыгор Барадулін паставіўся з ўласцівай яму гранічнай адказнасцю перад словам. А што са зместам? Маленькія чытачы даведаюцца, на каго злуецца гром, чаму дождж босы, як гэта – рагатаць напярэймы з рэхам, навошта яноты вучылі ноты і чым гэта скончылася, дзе ў шэршня джала, хто такія Кундаль, Вурдаль і Жудзель, ці варта кошкам насіць басалапкі – па аналогіі з басаножкамі (не варта, бо “басанож яно ж цішэй падкрадацца да мышэй”), чаму такі смачны “снег з рудым загарам” і што гэта за “рыжае полымя” скача з дрэва на дрэва. Ёсць у кнізе гісторыі пра вярблюда, які збіраўся ў госці да зубра ў Белавеж, пра сурка, што старанна лічыў сарок. Кожны верш варты неаднаразовага прачытання – у тым ліку і для таго, каб лепей ацаніць скарбы беларускай мовы, якія шчодра рассыпае перад намі аўтар, нібы той босы дождж – свае дарункі лесу і палям.  

Алена БРАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.