Вы тут

Стаўленне да жанчын у карпаратыўным свеце мяняецца


Жанчыны па-ранейшаму недастаткова прадстаўлены ў навуцы і ў сферы тэхналогій. Яны складаюць толькі 28 працэнтаў выпускнікоў тэхнічных факультэтаў і 40 працэнтаў — факультэтаў камп'ютарных навук і інфарматыкі. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе ЮНЕСКА аб навуцы. Адзін з яго раздзелаў прысвечаны гендарным пытанням у навуцы, у прыватнасці размова ідзе пра тое, што пладамі «лічбавай рэвалюцыі» павінны карыстацца ў роўнай меры як мужчыны, так і жанчыны.


«Нават сёння, у ХХІ стагоддзі, калі гаворка ідзе пра навуковыя дысцыпліны, жанчыны і дзяўчынкі застаюцца ў баку, — заявіла генеральны дырэктар ЮНЕСКА Одрэ Азуле. —Жанчынам неабходна ўсвядоміць, што для іх ёсць месца ў навуцы, тэхніцы, інжынерыі і матэматыцы, што яны маюць права ўдзельнічаць у навуковым прагрэсе».

Але пакуль у свеце навукі па-ранейшаму пануюць мужчыны, асабліва ў прамыслова развітых краінах. Так, у Аўстраліі доля жанчын сярод выпускнікоў тэхнічных універсітэтаў складае 23,2 %, у Канадзе — 19,7 %, у Францыі — 26,1 %, у Японіі — 14 %, у Рэспубліцы Карэя — 20,1 %, у Швейцарыі — 16,1 % і ў ЗША — 20,4 %.

У дакладзе адзначаецца, што найлепшым чынам справы з адукацыяй жанчын у сферы дакладных навук ідуць у арабскіх дзяржавах. Напрыклад, у Алжыры доля жанчын сярод выпускнікоў тэхнічных ВНУ і факультэтаў складае 48,5 %, у Марока — 42,2 %, Амане — 43,2 %, Сірыі — 43,9 %, і Тунісе — 44,2 %. У Лацінскай Амерыцы шмат жанчын сярод студэнтаў з інжынернымі спецыяльнасцямі.

Мала жанчын і сярод ініцыятараў стартапаў, што звязана, збольшага, з доступам да фінансавання. У буйных тэхналагічных кампаніях сярод кіраўнікоў — у асноўным мужчыны. Нават калі жанчыны працуюць у сферы тэхналогій, нярэдка ім прыходзіцца сутыкацца з сур'ёзнымі перашкодамі на шляху кар'ернага росту: гэта можа быць, напрыклад, сыход у дэкрэтны адпачынак або прадузятае стаўленне начальства.

У апошнія гады ў карпаратыўным свеце стаўленне да жанчын некалькі змянілася, паколькі многія кампаніі разумеюць, што дыверсіфікацыя рабочай сілы — гэта спосаб да павелічэння прыбытку. Але на шляху да поспеху ў навуцы ў жанчын яшчэ шмат перашкод і першая з іх — абмежаваная магчымасць атрымаць патрэбную адукацыю.

Эксперты ЮНЕСКА ўпэўненыя, што жанчыны павінны быць часткай лічбавай эканомікі, каб Чацвёртая індустрыяльная рэвалюцыя не замацавала традыцыйныя гендарныя прымхі.

Адной з мер па барацьбе з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу ў навуцы з'яўляецца стварэнне базы даных «запыт на жанчын-навукоўцаў». У склад арганізацыі, якая займаецца гэтай базай, уваходзяць 500 жанчын-навукоўцаў. Яны дапамагаюць іншым жанчынам атрымаць адукацыю і працаўладкавацца, а таксама заахвочваюць тых, хто дамагаецца поспехаў.

ЮНЕСКА таксама актыўна змагаецца з негатыўнымі стэрэатыпамі пра ролю жанчын у навуцы, у тым ліку ўручае жанчынам-навукоўцам прэстыжныя прэміі. Адна з такіх прэмій заснавана праграмай Л'Арэаль—ЮНЕСКА «Для жанчын у навуцы». Ужо на працягу 23 гадоў ЮНЕСКА штогод прысуджае ўзнагароды жанчынам з ліку навукоўцаў і выдае стыпендыі юным даследчыцам. У 2019 годзе ЮНЕСКА пашырыла колькасць катэгорый для міжнародных прэміі і стыпендый, уключыўшы ў іх дасягненні ў галіне матэматыкі і камп'ютарных навук — якраз таму што жанчыны недастаткова шырока прадстаўлены ў галінах, якія ляжаць у аснове Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.