Вы тут

МАРГ уводзіць цэнавае рэгуляванне на кансервы з рыбы


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю удакладняе падыходы да рэгулявання цэн на асобныя сацыяльна значныя тавары. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 10 лютага 2021 года № 9, паведамілі ў прэс-службе ведамства.


Пастановай уводзіцца цэнавае рэгуляванне на кансервы з рыбы. Вытворцам устанаўліваецца нарматыў рэнтабельнасці не вышэй за фактычны ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі за студзень — лістапад 2020 года, ці не больш за 10%. А імпарцёрам, аптоваму і рознічнаму гандлю — надбаўка не вышэй за 30%.

Таксама карэктуецца спосаб рэгулявання адпускных цэнаў на дзіцячае харчаванне (сухія сумесі, мясныя, мяса-раслінныя, рыбныя, рыба-раслінныя кансервы). Надбаўка імпарцёра павінна быць не вышэй за 25% пры далейшай рэалізацыі ў гандлёвых аб’ектах, якія не належаць гэтаму суб’екту гаспадарання.

«Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары накіравана на недапушчэнне завышэння цэн па ўсім ланцужку іх фарміравання і падтрыманне даступнасці жыццёва важных прадуктаў для насельніцтва», — падкрэслілі ў МАРГ.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.