Вы тут

Што хвалюе жыхароў Брэсцкай вобласці?


Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый ШУЛЕЙКА правёў прыём грамадзян. У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай размова вялася па тэлефоне, паведаміла БелТА.


Шматдзетны бацька з Драгічына расказаў кіраўніку вобласці, што раней займаўся арганізацыяй масавых мерапрыемстваў і тым зарабляў. З-за пандэміі заказаў фактычна не стала, зарабляць няма чым, таму і звярнуўся з просьбай паспрыяць працаўладкаванню. Губернатар прапанаваў заяўніку разгледзець варыянт часовага працаўладкавання. А раённая служба занятасці павінна знайсці магчымы варыянт.

Жыхарка Жабінкі прасіла дапамагчы з работай сваёй 52-гадовай сваячцы. Тая па сямейных абставінах пераехала ў названы райцэнтр з Баранавіч. Жанчыне ж вельмі патрэбная работа. У гэтым выпадку Юрый Шулейка таксама даў даручэнне адказным работнікам аказаць дапамогу грамадзянцы ў пошуках работы.

У вёсцы Вярховічы Камянецкага раёна нядаўна закрылі туберкулёзную бальніцу. Будынкі засталіся. Жыхар населенага пункта пазваніў, каб пацікавіцца лёсам гэтых памяшканняў. Яму адказалі, што аб'ект выстаўляецца на продаж, і такім чынам будзе прыцягнуты ў гаспадарчы абарот.

Фермер з Ляхавіцкага раёна, які займаецца вырошчваннем агародніны, плануе пашыраць сваю гаспадарку. Ён звярнуўся з просьбай выдзеліць яшчэ 100 гектараў зямлі, якая знаходзіцца на тэрыторыі мясцовага сельгаспрадпрыемства. Заяўніку растлумачылі, што дзяліць гаспадарку няма рэзону, а вось у іншым месцы яму могуць прапанаваць участак. Такое даручэнне дадзена кіраўнікам мясцовай улады.

Жыхарка абласнога цэнтра ўнесла прапанову па паляпшэнні работы гарадскога транспарту. У гэты дзень на дыстанцыйны прыём да старшыні аблвыканкама трапілі жыхары Брэста і пяці раёнаў вобласці.

Яна СВЕТАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.