Вы тут

Генпракуратура распачала крымінальную справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі


Генпракуратура распачала крымінальную справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці нагляднага ведамства.


«Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу па ч.3 арт.147 Крымінальнага кодэкса Беларусі па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць Бандарэнка Рамана Ігаравіча», — адзначылі ў пракуратуры.

Пры гэтым удакладняецца, што дачыненне супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да прычынення Бандарэнку цялесных пашкоджанняў не ўсталяванае.

Крымінальная справа знаходзіцца ў вытворчасці Генеральнай пракуратуры.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.