Вы тут

Галоўныя прынцыпы руху наперад застаюцца нязменныя


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, галоўны рэдактар рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова» Андрэй ШЫШКІН падзяліўся ўражаннем ад удзелу ў VІ Усебеларускім народным сходзе ў адной з сацсетак.


— Імгненна праляцелі два дні форуму. Шчыра кажучы, уражанні дагэтуль перапаўняюць. Што і зразумела, бо не часта чалавеку выпадае шанц стаць удзельнікам гістарычнай падзеі, якая мае вялікае значэнне як для сённяшняга, так і для заўтрашняга дня нашай краіны і народа.

Ключавым момантам УНС, бясспрэчна, сталі выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, якія прагучалі ў Палацы Рэспублікі 11 і 12 лютага. З уласцівай для беларускага лідара прастатой і шчырасцю ў іх была дадзена ацэнка няўдалай спробе беларускіх апазіцыянераў сілавымі метадамі захапіць уладу ў краіне, зроблены дакладны і ўсёабдымны аналіз бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі і свеце, падведзены вынікі мінулай пяцігодкі, падрабязна разгледжаны асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады.

Дарэчы, адабрэнне ўдзельнікамі УНС гэтага праграмнага дакумента — самая надзейная гарантыя таго, што развіццё краіны будзе ісці не рэвалюцыйным, а эвалюцыйным шляхам. Больш за тое, галоўныя прынцыпы гэтага руху наперад застаюцца ранейшыя — сацыяльна арыентаваная дзяржава і справядлівае грамадства.

А яго дарожная карта ўключае ў сябе такія важныя крокі, як правядзенне канстытуцыйнай рэформы, умацаванне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, заканадаўчае замацаванне асаблівага прававога статусу УНС.

Актуальна сёння гучыць дэвіз УНС — «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць». Кожнае з гэтых слоў — неабходная ўмова выканання плана нашай агульнай перамогі, паспяховага руху па шляху, які выбралі беларусы на народным вечы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.