Вы тут

Цікавінкі ад «Алесі»


ЭКА: падводныя камяні на шляху да шчасця

Многія беларускія жанчыны з хваляваннем і надзеяй чакаюць прыняцця ўрадам дакумента, дзе будуць канкрэтызаваны ўмовы на бясплатную працэдуру экстракарпаральнага апладнення (ЭКА), што прадугледжана ва Указе «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян».

Сёння жанчын, якія плануюць мацярынства пасля 35 гадоў, становіцца ўсё больш. Ці можна іх папракаць, што найперш яны імкнуцца атрымаць сур'ёзную адукацыю, наладзіць кар'еру, а потым ужо ў іх планах — нараджэнне дзіцяці? Напэўна, варта ўлічваць розныя акалічнасці. Жанчыны імкнуцца сваёй працай стварыць матэрыяльную базу для забеспячэння догляду нованароджанага і для яго далейшага выхавання. А гэта, па сутнасці, клопат і пра будучыню дзіцяці, і пра яго здароўе, і пра састарэлых бацькоў, якім даецца магчымасць «пажыць у сваё задавальненне». Сёння хутчэй выключэнне, чым правіла, сітуацыя, калі бабулю ставяць перад фактам «вось табе ўнук!», і яна вымушана адкінуць убок уласныя жаданні і вырашаць праблемы маладой сям'і.

З якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца жанчынам на шляху да жаданага мацярынства? Як правільна клапаціцца пра сваё жаночае здароўе? Пра гэта чытачам «Алесі» рассказала гінеколаг-рэпрадуктолаг з 23-гадовым стажам Алена Панкратава.


Навошта на сукенцы каралавы колер?

«Мода як ежа — вы не павінны зацыклівацца на адной страве», — казаў японскі мадэльер і дызайнер Кензо Такада. Ці атрымліваецца ў беларусаў «не зацыклівацца» на кітайскім шырспажыве? Сусветныя трэнды ці нацыянальныя традыцыі вызначаюць пошукі айчынных дызайнераў? Чаму ў гардэробе беларусаў абавязкова павінны быць рэчы жыццярадасных колераў? Чаго пазбаўлены ў жыцці тыя, хто ігнаруе моду?

Пра гэта мы пагутарылі з кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Галінай Мяшковай.


Б'е — значыць любіць?

Каханне — гэта, безумоўна, вялікая сіла. Але разам з тым і слабасць. А часам яна бывае хваробай. Псіхолаг і гештальт-тэрапеўт Алена Гурына падзялілася: «Здзіўляюць прызнанні ў тым, што мужчыны кідаюцца на жанчын з нажом, б'юць, здраджваюць, марнуюць сямейны бюджэт на наркатычныя рэчывы або гульню, а раніцай у соты раз клянуцца, што «такога больш не паўторыцца», і жанчыны зноў і зноў даруюць ім і працягваюць клапаціцца аб такіх партнёрах».

Чаму жыццё некаторых мужчын і жанчын засяроджваецца на партнёры? Якія людзі часцей за ўсё аказваюцца ў палоне пачуццяў, з якога не могуць вырвацца? У якой дапамозе яны маюць патрэбу? Пра гэта і многае іншае чытайце на старонках «Алесі».


Выпіць саладухі пад песні Саладухі

Народныя зімовыя напоі дапамогуць паправіць здароўе і палепшыць настрой. Прытым яны безалкагольныя! У халодны перыяд года, які на Беларусі цягнецца ад позняй восені да пачатку мая, самы час ужываць нарыхтаваныя ўлетку дзікарослыя плады і ягады, садавіну, а таксама лекавыя пахучыя расліны. На вёсцы з іх традыцыйна гатавалі розныя напоі: узвар, кісель, квас, морс, кулагу, саладуху і іншыя. Усе яны дапамагаюць падтрымаць імунітэт. Мы сабралі некалькі рэцэптаў напояў, якія і цяпер любяць гатаваць беларускія гаспадыні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?