Якуб Колас (1882—1956) — знакаміты беларускі пісьменнік, драматург, паэт і перакладчык, грамадскі дзеяч. Адзін з класікаў і стваральнікаў новай беларускай літаратуры. Народны паэт БССР з 1926 г. Акадэмік Акадэміі навук БССР з 1928 г. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 г.
Вершы — Якуб КОЛАС,
музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.
1. Дзе б ні быў я, што б ні думаў, —
Ты паўсюль са мною
І мне свеціш у той цемры
Яснаю зарою.
Прыпеў:
Дзе б ні быў,
Што б ні думаў я,
Ты заўжды, заўжды са мною
Зорка ясная.
2. Толькі ж леглі паміж намі
Берагі крутыя,
Нам пуцінкі завалілі
Камяні ліхія...
Прыпеў.
3. 3годна ў полі ўдоўж дарогі
Каляінкі ўюцца,
Ды ніколі між сабою
Яны не сальюцца.
Прыпеў.
Як выхаваць з дзіцяці добрага тэнісіста?
«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.