Вы тут

«Патрабуецца халодны, разважлівы розум і дакладны разлік на найбліжэйшую перспектыву»


Яшчэ на стадыі падрыхтоўкі і падчас VІ Усебеларускага народнага сходу з 17 тысяч прапаноў па перспектывах развіцця краіны, якія паступілі ад насельніцтва, большая частка закранала эканамічную тэматыку. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Галіна ЛАГУНОВА запэўніла, што ў адрэдагаваным варыянце прапановы грамадзян і спецыялістаў увайшлі ў асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021—2025 гады, якая заклікана забяспечыць мадэрнізацыю эканомікі і рост дабрабыту грамадзян.


«У шчырых дакладах і выступленнях на форуме мы рэальна ўбачылі і ўсвядомілі, што наша эканамічная мадэль уяўляе сабой тонкую і адчувальную да любых змен структуру, — лічыць дэпутат. — На яе нельга ўздзейнічаць у парыве эмоцый, а патрабуецца халодны, разважлівы розум і дакладны разлік на найбліжэйшую перспектыву. Гэта важна, бо менавіта эканоміка дае жыццё краіне».

У выніковай рэзалюцыі сходу аб'ектыўна падкрэслены недахопы і поспехі нашай эканомікі. Нягледзячы на тое, што Беларусь займае 49-ю пазіцыю сярод 190 эканомік свету ў рэйтынгу Сусветнага банка Doіng Busіness («Вядзенне бізнесу — 2020»), застаецца нявырашаным шэраг пытанняў, якія патрабуюць больш інтэнсіўнага росту ВУП, экспарту і інвестыцый.

Падчас УНС вызначаны шляхі, за кошт якіх будзе ажыццяўляцца эвалюцыйнае развіццё эканомікі. Перш за ўсё будзе выбудоўвацца адукацыйная сістэма ў выхаванні і навучанні спецыялістаў пад патрэбнасці эканомікі. Гэтага вымагае сёння яе структура, якая выйшла на ўзровень стварэння новых прыкладных вытворчых магутнасцяў у такіх галінах, як космас, ядзерная энергетыка, біяхімія, ІT, лічбавізацыя і іншыя.

Не менш актуальнымі з'яўляюцца далейшая рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых вытворчасцяў, якія стануць апорай для новых вытворчасцяў канкурэнтаздольных відаў прадукцыі.

У плане забеспячэння харчовай бяспекі прадугледжана павышэнне канкурэнтаздольнасці аграпрамысловага комплексу праз укараненне адаптыўных рэгламентаў, эфектыўных тэхналогій, узмацнення біябяспекі і дысцыпліны землекарыстання, паглыбленне кааперацыі ў вытворчасці сельгаспрадукцыі і якасных прадуктаў харчавання.

Сканцэнтраванасць на рэгіянальным развіцці дазволіць рэалізаваць у кожнай з абласцей не менш за 2-3 буйныя аб'екты (у тым ліку машынапаркі) па імпартазамяшчэнні і эфектыўным выкарыстанні мясцовых сыравінных рэсурсаў (па 2-3 аб'екты). Гэта павінна прывесці да стварэння новых кластараў у партнёрстве «дзяржава—бізнес».

Вызваленыя ці менш запатрабаваныя сегменты эканомікі (напрыклад, у авіяцыйных, чыгуначных зносінах і інш.) патрабуюць мультымадальнай пераарыентацыі пад кабатажныя (мясцовыя) умовы, гэта дазволіць забяспечыць новымі рабочымі месцамі і дастойнай зарплатай людзей.

«Таксама на будучае пяцігоддзе намечана зрабіць рамонт 24 мастоў і каля 7 тысяч км дарог рэгіянальнага значэння, — дадала Галіна Лагунова. — Пабудаваць 4 млн м2 жылля, замяніць 5 тысяч устарэлых ліфтоў, уладкаваць 20 тысяч дваровых тэрыторый, узвесці станцыі абезжалезвання і забяспечыць беларусаў чыстай пітной вадой і арганізаваць другасную перапрацоўку адходаў вытворчасці».

У знешнеэканамічнай палітыцы прадугледжана развіваць узаемавыгадную эканамічную інтэграцыю ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС і СНД, умацаваць стратэгічнае супрацоўніцтва з КНР і пашырыць экспарт на новыя рынкі збыту прадукцыі.

Галіна Лагунова ўпэўнена, што ўсе мерапрыемствы Праграмы канкрэтныя і ўтрымліваюць тэрміны выканання і пералік адказных, што дазволіць забяспечыць кантроль над выкананнем і суразмернасць фінансавання.

«Да канца 2025 года заканамерным і чаканым вынікам Праграмы эканамічнага развіцця краіны стане не толькі істотнае павышэнне дабрабыту беларусаў, але і прывабнасць Беларусі і яе брэндавых тавараў на міжнародным узроўні», — сказала парламентарый.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».