Вы тут

15 мільёнаў тэстаў на COVID-19 могуць штодня праводзіць у Кітаі


Штодзённыя магчымасці Паднябеснай па тэставанні на гэты вірус перавысілі 15 мільёнаў пробаў. Аб гэтым заявілі ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Нашы магчымасці яшчэ больш павялічваюцца, калі мы праводзім групавыя тэставанні, напрыклад, па пяць ці дзесяць пробаў у адной групе», — паведаміў намеснік кіраўніка ведамства Цзэн Ісінь.

Паводле яго слоў, у Кітаі расце патрэба ў тэставанні на каранавірус у сувязі з тым, што людзі здзяйсняюць паездкі падчас свята Вясны (Чуньцзэ). Цзэн Ісінь заклікаў мясцовыя ўлады ўсімі сіламі павысіць магчымасці па правядзенні тэстаў на COVID-19, знізіць іх сабекошт, а таксама стварыць зручныя ўмовы для іх правядзення.

Па словах намесніка кіраўніка Дзяржкамітэта, у краіне назіраецца прыкметны рост колькасці завезеных з-за мяжы выпадкаў COVID-19, прычым колькасць выпадкаў у студзені ў сярэднім амаль падвоілася ў параўнанні з паказчыкам, зарэгістраваным летась у лістападзе. Гэта стварыла новыя выклікі, дадаў эксперт.

Цзэн Ісінь таксама папярэдзіў, што падчас святкавання Чуньцзэ ў Кітаі ўзрастае рызыка распаўсюджвання эпідэміі.

Прэв’ю: rbk.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Тэлевядучая Кацярына Валовік: Маё шчасце залежыць толькі ад мяне!

Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя сустрэчы і зносіны з цікавымі людзьмі.

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?