Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


odnaminyta.com

АВЕН. На гэтым тыдні давядзецца даказваць навакольным, на што вы здольныя. Інакш не атрымаецца адстаяць свае інтарэсы. У панядзелак не варта ні спяшацца, ні спрабаваць займацца некалькімі справамі адначасова. Энергія вам спатрэбіцца пазней, пакуль лепш вычакаць. Зручны момант для ажыццяўлення задуманага наступіць у другой палове тыдня. У чацвер трымайце рот на замку, ёсць небяспека выбалбатаць чужую тайну.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні проста неабходна праявіць актыўнасць, што дасць магчымасць рэалізаваць планы і ідэі. Але не варта думаць толькі глабальна, не забывайце разбірацца з бягучымі праблемамі. Звярніцеся па параду да калег, гэта здыме нервовасць і раздражненне ў калектыве. Такі манеўр дазволіць умацаваць ваш аўтарытэт. Пятніца удалая для паездак, камандзіровак і пачатку далёкіх падарожжаў. У суботу сябры дапамогуць у вырашэнні праблем.


БЛІЗНЯТЫ. Любая ваша ініцыятыва на гэтым тыдні будзе запатрабаваная, ідэі прынясуць прыбытак, прычым не толькі вам. Добры час для ўвасаблення ў жыццё творчых планаў, у асабістай сферы магчымыя вельмі рэзкія, але прыемныя павароты. Тое, што здавалася немагчымым, само прыйдзе ў рукі. Будзе шмат зносін, спатканняў, рамантыкі і пазітыву.


РАК. Паспрабуйце сваё ўменне ісці да мэты спалучаць з назіральнасцю і гнуткасцю. Пачатак любой важнай справы лепш перанесці на сераду. Тады можна спадзявацца на хуткі прыбытак. У чацвер варта прыслухацца да парад навакольных, яны абяцаюць быць слушныя. У пятніцу зможаце праявіць сябе, заслужыце павагу калег і начальства.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні верагодныя некаторыя цяжкасці ў справах. Будзе неабходна даказаць сваю прафесійную кампетэнтнасць як у буйных пытаннях, так і ў дробязях, і, калі гэта ўдасца, то ваш аўтарытэт значна ўзрасце. Пажадана менш сумнявацца ў сабе і прымаць усе рашэнні самастойна, не прыслухоўваючыся да ўяўных добразычліўцаў. Субота можа засмуціць не зусім прыемнымі навінамі.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні многае давядзецца пачынаць спачатку, з чыстага ліста. Можа быць, гэта і нядрэнна. Але лепш разлічваць толькі на свае сілы і магчымасці. Аўторак і серада звязаныя з важнымі прафесійнымі рашэннямі. Работа, пабудаваная па індывідуальным плане, будзе паспяховая, і прынясе адчувальныя вынікі. Праявіце ўседлівасць і старанне. Дробязі могуць у далейшым адыграць значную ролю. У нядзелю устройце разгрузачны дзень, зусім неабавязковы актыўны адпачынак.


ШАЛІ. На гэтым тыдні давядзецца папацець. Чым бы вы ні займаліся, гэта дзейнасць запатрабуе велізарнага напружання і самааддачы. Затое і прыбытак прынясе салідны. У сераду і чацвер старайцеся рабіць кар'еру не на шкоду асабістаму жыццю. У выхадныя не варта адмаўляцца ад паходу ў госці, атрымаўшы запрашэнне і прыняўшы яго, вы праведзяце час не толькі весела, але і з карысцю.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні зможаце ўплываць на людзей, прыцягваць новых кліентаў, спонсараў і дзелавых партнёраў. Ініцыятыва, якая праявілася ў сераду, абяцае прынесці салідны прыбытак. Ваш аўтарытэт узрасце. Работы будзе шмат, але не забывайце пра асабістае жыццё, бо яно натхняе і радуе. Будуць прыемныя перамены ў сацыяльным статусе.


СТРАЛЕЦ. Перш чым дзейнічаць, прадумайце, якія будуць меркаваныя вынікі. Памятайце, што любое будаўніцтва патрабуе паслядоўнасці і цярпення, нават пад сціплы будынак варта ўзвесці надзейны падмурак. У аўторак вам па сілах знайсці аптымальнае рашэнне, дзякуючы якому можаце добра зарабіць. У чацвер лепш не пачынаць новых спраў і не чакаць неадкладных вынікаў у тых, што ўжо пачатыя. З чацвярга да нядзелі старайцеся старанна прасейваць і крытычна ацэньваць любую інфармацыю, як дзелавую, так і асабістага плана.


КАЗЯРОГ. Паспрабуйце пазбавіць сябе ад лішніх кантактаў. Пры абмеркаванні праблем любой ступені складанасці варта гаварыць выключна коратка. У сярэдзіне тыдня, магчыма, давядзецца змагацца з засмучэннем, проста падумайце аб прыемным і адразу адчуеце паляпшэнне настрою. У пятніцу, перш чым што-небудзь рабіць, заручыцеся падтрымкай блізкіх людзей, яны змогуць дапамагчы. Субота спрыяльная для вырашэння сур'ёзных сямейных пытанняў.


ВАДАЛІЎ. Надыходзячы тыдзень можа стацца для вас вельмі спрыяльным, і нават мінімальныя намаганні здольныя будуць прынесці істотныя вынікі. Але давядзецца здзяйсняць неардынарныя ўчынкі, будзьце гатовыя, што не ўсе іх прымуць адэкватна. Паразуменне з навакольнымі наогул можа стацца вельмі праблематычным, ды і скажоная інфармацыя або яе недахоп пагражае ўскладніць сітуацыю.


РЫБЫ. На гэтым тыдні лепш за стыльнае адзенне і мадэльную прычоску вас упрыгожаць такія якасці як дыпламатычнасць і цярпенне. Ваша жаданне бачыць свет каля сваіх ног зразумелае, але прыйдзецца ўсё ж некалькі прыцішыць свае апетыты. Цалкам дастаткова і таго, што людзі цэняць і паважаюць вас. У суботу будуць спрыяльныя пакупкі, у тым ліку буйныя набыцці для дома і сям'і.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.