Вы тут

Інскрыпты эпохі можна ўбачыць у Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку


Шэсцьдзясят дзве кнігі з аўтарскімі падарункавымі надпісамі з асабістай бібліятэкі Мікалая Гайбы — гэта своеасаблівы аповед пра наш час, яго выдатных асоб, пра багацце беларускай зямлі на таленты. Мікалай Гайба кажа, што сам не ставіў мэту атрымаць інскрыпты. Значную частку кніг аўтары прывозілі ў Навагрудак, а жаданне падарыць іх нярэдка ўзнікала падчас гутаркі з Мікалаем. Напэўна, гэта натуральна — дзяліцца з творчым чалавекам вынікам сваёй працы.


Першыя кнігі Мікалай Гайба атрымаў яшчэ падчас вучобы на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — ад аўтараў, якія сустракаліся з тагачаснымі студэнтамі, падчас паэтычных вечарын у Доме літаратара. Потым — ад былых аднакурснікаў. З некаторымі аўтарамі Мікалай Гайба пазнаёміўся ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Ён асабіста ведаў такіх вядомых беларускіх гісторыкаў, як Мікола Ермаловіч і Міхаіл Касцюк. Кнігі, што ўвайшлі ў экспазіцыю «Аўтографы жыцця, аўтографы творчасці» — толькі меншая частка з асабістага збору, кніг з аўтарскімі надпісамі ў Гайбы больш за 150.

Некаторыя экспанаты — гісторыя шматгадовых добрых адносін. Сярод такіх — кнігі Вячаслава Чамярыцкага, ганаровага грамадзяніна Навагрудскага раёна Мікалая Нікалаева, які цяпер жыве ў Санкт-Пецярбургу... Аўтографы гэтых людзей вельмі дарагія сэрцу Мікалая Гайбы.

— Чалавеку ўласціва дзяліцца плёнам сваёй працы, — заўважае Мікалай Гайба, сам аўтар шматлікіх работ пра гісторыю Навагрудчыны, якія ён таксама з радасцю падпісвае калегам і цікавым суразмоўцам. — Мэта гэтай выстаўкі — пазнаёміць наведвальніка з цікавымі кнігамі і нагадаць пра людзей, вядомых у сусветнай і айчыннай гістарыяграфіі і літаратуры.

Паліна ДЗІСКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Які хлеб любяць у Беларусі?

Які хлеб любяць у Беларусі?

У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.

Грамадства

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Дыхаць на поўныя грудзі. Міфы і праўда аб мамапластыцы

Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.

Культура

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Арганізатар імпрэз Дзіяна Краснашапка: Сёння людзі знаходзяцца ў сваіх коканах, але ж для таго і існуюць танцы ды спевы, каб здымаць стрэс, негатыў

Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.