Вы тут

Сенатар Віктар Лісковіч: Цікавасць да рабочых прафесій трэба прывіваць з дзіцячага садка


Апошнім часам пачасціліся кантакты членаў Савета Рэспублікі з моладдзю ў рэгіёнах краіны. Такія сустрэчы дазваляюць сенатарам лепш і з першых вуснаў пачуць аб тым, што на самай справе хвалюе юнакоў і дзяўчат.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч ў рамках рабочай паездкі на Гродзеншчыну ў фармаце дыялогавай пляцоўкі правёў сустрэчу з навучэнцамі  Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Сенатар і яго суразмоўцы абмяняліся думкамі аб тым, як зацікавіць маладых людзей авалодваць рабочымі спецыяльнасцямі, як увогуле павысіць прэстыж рабочых прафесій.

Напрыклад, у ліцэі і яго філіяле 300 юнакоў і дзяўчат набываюць прафесіі повара, афіцыянта, трактарыста, электрагазазваршчыка і інш. Паспяхова развіваецца таксама навучанне па аграрных спецыяльнасцях. У ліцэі ўкараняецца дыстанцыйная формы навучання і мабільныя тэхналогіі. Тут, па словах старшыні Пастаяннай камісіі, робяць тое, што не ўмеюць іншыя, і ператвараюць свае дасягненні ў выдатныя рэчы.

У ходзе размовы парламентарый адзначыў, што цікавасць да рабочых прафесій трэба прывіваць яшчэ з дзіцячага садка, а ўжо ў школе ствараць належныя ўмовы для іх авалодваннем. Кожны павінен засвоіць хаця бы адну рабочую прафесію, бо ў жыцці, так ці інакш, яна абавязкова спатрэбіцца, сказаў Віктар Лісковіч.

Леанід ТУГАРЫН

Фота sovrep.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?