Вы тут

Як прайшла кніжная выстаўка-кірмаш у «БелЭкспа»


На некалькі дзён у сталіцы разгарнулася свята для сапраўдных аматараў літаратуры, пісьменнікаў і чытачоў. З 18 па 21 лютага ў выставычным комплексе «БелЭкспа» праходзіла XXVIII кніжная выстаўка-кірмаш.


На ўваходзе ў кожнага вымяралі тэмпературу і сачылі за выкананнем масачнага рэжыму. Калі ў кагосьці маскі не было, яе выдавалі бясплатна. Але ж наведвальнікаў можна пахваліць: усе ставіліся да правілаў з павагай, маскі амаль што не здымалі.

Акрамя стэндаў розных выдавецтваў і крамаў, на выставе працаваў своеасаблівы фудкорт: некалькі месцаў, дзе можна паесці і адпачыць.

Наведвальнікам таксама прапаноўваліся розныя актыўнасці. Напрыклад, каля іранскага стэнда жадаючым рабілі прыгожую персідскую каліграфію, ля адной з крам гулялі ў шахматы, выдавецтва «Вышэйшая школа» дарыла кнігі у абмен за вершы. А яшчэ наведвальнікаў чакалі зніжкі, аўтограф-сесіі і прэзентацыі.

Іван САЗОН

Фота і відэа аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.