Вы тут

Генерал-маёр Ігар Голуб правёў Урок мужнасці


Днямі школьнікі Мачулішчанскай сярэдняй школы наведалі аэрадром 50-й змешанай авіяцыйнай базы пад Мінскам, дзе камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Ігар Голуб правёў Урок мужнасці напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


Ігар Голуб пагутарыў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі аб важнай ролі арміі ў жыцці кожнага грамадзяніна краіны. Варта адзначыць, што сярод падлеткаў не было выпадковых людзей. Усе яны з'яўляюцца кадэтамі, якія мараць у будучыні стаць вайскоўцамі, у тым ліку ваеннымі лётчыкамі і авіятэхнікамі.

Камандуючы ВПС і войскамі СПА расказаў пра сябе, ролю ваеннай авіяцыі ў абараназдольнасці краіны, асаблівасці ваеннай службы ваенных лётчыкаў, на прыкладзе армейскіх авіятараў распавёў аб гістарычных і сучасных дасягненнях, аб новым узбраенні і ваеннай тэхніцы, ролі спецыялістаў лётна-тэхнічнага складу ў падтрыманні баявой гатоўнасці Узброеных Сіл. Таксама ён даў некалькі значных парад для выбару ваеннай прафесіі. І адказаў на ўсе ўзніклыя пытанні. Пасля гэтага гасцям паказалі ўзбраенне і ваенную тэхніку воінскай часці.

— На ўроках мужнасці мы хацелі данесці да моладзі разуменне таго, што абаронцам Айчыны можа быць не толькі чалавек, які праходзіць службу ва Узброеных Сілах, — распавёў Ігар Голуб. — Абаронца — гэта любы чалавек, які гатовы стаць на абарону сваёй Радзімы, сям'і і блізкіх. Галоўнай задачай было данесці дзецям тое, што ў нас ёсць свая гісторыя, якім чынам і сіламі былі дасягнуты мір і спакой пад небам краіны, каб моладзь ведала герояў, загінулых у імя міру на палях бітваў, памятала і шанавала нашу гісторыю.

Аляксандр ГАНЧАРОЎ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Урок мужнасці на прыкладзе сучаснікаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

Добры настрой — гэта падмурак высокай якасці нашага жыцця.

Грамадства

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

З акцэнтам на вусны. Правільны макіяж для сталых людзей

Многія жанчыны лічаць, што макіяж ў сталым узросце рабіць не варта, таму што гэта «дадае гадоў».

Культура

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Літаратурная вандроўка на Уздзеншчыну. Што цікавага ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

 У сценах установы ў межах літаратурна-музычнай імпрэзы прагучалі вершы і песні.