Вы тут

Урачысты сход і канцэрт да 23 лютага прайшлі ў Палацы Рэспублікі


Урачысты сход і канцэрт, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, адбыліся сёння ў Палацы Рэспублікі.


Першым на сцэну падняўся Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Ён павіншаваў усіх прысутных са святам, пажадаў мірнага неба і моцнага здароўя і зачытаў віншаванне Прэзідэнта.

— Паважаныя суайчыннікі! Дарагія ветэраны! Таварышы салдаты, сержанты, прапаршчыкі і афіцэры! Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэта ўсенароднае свята, якое яднае многія пакаленні беларусаў у служэнні Радзіме. У краіне створана прафесійная, добра аснашчаная, мабільная армія, здольная спыніць любога агрэсара. Яна — надзейны шчыт дзяржавы, вырашальны фактар у захаванні яе бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці. Штогод у Беларусі ў армейскія шэрагі становяцца тысячы маладых людзей. Гэта сапраўдныя патрыёты, адданыя прысязе, якія шануюць пераможныя традыцыі ветэранаў і памяць загінулых за свабоду народа. Хай доблесць і адвага герояў Вялікай Айчыннай, мужнасць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў служаць прыкладам для ўсіх, хто сёння аддае свой вайсковы доўг. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і міру.

Пасля яго выступіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

— Гэтае свята сімвалізуе непарушную сувязь і пераемнасць усіх пакаленняў абаронцаў Радзімы. Яно сведчыць пра тое, што ў нашым грамадстве патрыятызм, гонар, доблесць і мужнасць застаюцца неаспрэчнымі каштоўнасцямі. Мяняюцца часы, удасканальваецца ўзбраенне, але самай галоўнай каштоўнасцю арміі былі і застаюцца людзі — радавы склад ад радавых да генералаў.

Раман Галоўчанка адзначыў, што менавіта людзі ў пагонах ведаюць рэальны кошт, які даводзіцца плаціць за недатыкальнасць беларускіх межаў. Ён заявіў, што кіраўніцтва краіны заўжды будзе надаваць увагу ўсебаковаму і комплекснаму ўмацаванню сілавога блоку краіны. Па яго словах, у гэтым залог нацыянальнай бяспекі і мірнага развіцця дзяржавы.

— Дакументы ваеннага будаўніцтва на чарговую пяцігодку мяркуюць аснашчэнне войск найноўшымі ўзорамі ўзбраення, сучаснымі сродкамі кіравання і сувязі, многія з якіх робяцца на айчынных прадпрыемствах абароннага комплексу, — акцэнтаваў увагу Раман Галоўчанка. Гэта вынік сістэмных, мэтанакіраваных захадаў.

Таксама перад гледачамі выступіў міністр абароны Віктар Хрэнін.

— Сёлета наша свята напаўняецца асаблівым сэнсам, — адзначыў кіраўнік ваеннага ведамства. — Яно мае дачыненне да кожнай сям'і, уяўляючы сабой сувязь пакаленняў. У Год народнага адзінства гэта асабліва важна. Такія паняцці, як «абарона» і «абаронца», напаўняюцца новымі сэнсамі. Мы мусім разумець, што гэта не толькі чалавек са зброяй. Урач, настаўнік, рабочы, сельскагаспадарчы працаўнік ці нават студэнт — гэта таксама абаронцы. Ёсць шмат краін, багацейшых за нашу рэспубліку, але ніводная дзяржава не заменіць беларусам Радзіму. У нас ёсць што захаваць і прымножыць. Менавіта гэтыя каштоўнасці прымушаюць у гэты час выконваць задачы на палігонах, несці баявое дзяжурства, ахоўваць паветраныя рубяжы. Наша задача — зрабіць так, каб нашы дзеці ніколі не даведаліся, што такое баявыя дзеянні.

Кіраўнік ваеннага ведамства выказаў упэўненасць, што ўсе жыхары краіны могуць ганарыцца працай вайскоўцаў, дзякуючы якой захоўваецца мір на нашай зямлі. Ён асобна падкрэсліў, што згода і бяспека будуць захаваны.

Вечар працягнуўся святочным канцэртам.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».