Улады актывізуюць інтэграцыю навукі і тэхналогій у эканоміку.
Кітайская асацыяцыя па навуцы і тэхніцы абвясціла аб намеры ў бліжэйшыя тры гады пабудаваць шэраг навукова-інавацыйных цэнтраў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Дадзеная праграма асацыяцыі заснавана на платформе «Навукова-інавацыйны Кітай», запушчанай летась для садзейнічання больш глыбокай інтэграцыі навукі і тэхналогій у эканоміку. Летась спецыялісты адабралі першую групу з 26 эксперыментальных гарадоў і навуковых паркаў, з тым каб дапамагчы навукова-тэхнічным работнікам ўкараняць вынікі сваіх прац там, дзе ў іх адчуваецца найбольш вострая неабходнасць.
Асацыяцыя нацэлена да 2023 года стварыць шэраг інавацыйных цэнтраў, якія стануць рухаючай сілай прамысловасці, адзначаецца ў апублікаваным плане інавацыйнай платформы. Яна надасць першачарговую ўвагу развіццю такіх жыццёва важным галін, як электронная інфармацыя, вытворчасць абсталявання і біямедыцына, а таксама будзе задзейнічаць вядучыя прадпрыемствы у развіцці цэнтраў навуковых інавацый.
Прэв’ю: berlogos.com
Як гэта зрабіць — ведае толькі барыста.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.
Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.