Вы тут

МАРГ: У фокусе ўвагі будзе падтрыманне цанавой стабільнасці


У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь адбылося выніковае пасяджэнне калегіі, у ходзе якога разгледжаны пытанні антыманапольнага і цанавога кантролю ва ўмовах новых выклікаў 2021 года, паведамляе афіцыйны сайт МАРГ.


Першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў абазначыў ключавыя задачы, пастаўленыя перад МАРГ. Сярод іх — падтрыманне цанавой стабільнасці, захаванне даступнасці сацыяльна значных тавараў, абарона і стымуляванне ўнутранага рынку, удасканаленне сістэмы дзяржаўных закупак, у тым ліку ліквідацыя нядобрасумленнага пасярэдніцтва ў гэтай сферы, адстойванне інтарэсаў беларускіх прадпрыемстваў на рынках краін-партнёраў у рамках міжнароднай павесткі па абароне канкурэнцыі.

Мікалай Снапкоў адзначыў, што падыходзіць да вырашэння пытанняў у галіне цанавога рэгулявання варта сістэмна, ліквідуючы структурныя праблемы, удасканальваючы метадалагічную базу, працуючы над зніжэннем інфляцыйных чаканняў насельніцтва.

Першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец запэўніў, што ў фокусе ўвагі МАРГ будзе падтрыманне цанавой стабільнасці — выкананне прагнознага паказчыка па ўзроўні інфляцыі, даступнасць жыццёва важных для насельніцтва тавараў, дасягненне мэтавага арыенціру па ўзроўні цэн на сацыяльна значныя тавары, а таксама абарона ўнутранага рынку ў адпаведнасці з Дактрынай нацыянальнай харчовай бяспекі, абарона прынцыпаў канкурэнцыі на знешніх рынках і ўзмацненне кантролю ў рэгуляваных сферах.

На падтрыманне цанавой стабільнасці і нізкіх тэмпаў інфляцыі ў сярэднетэрміновым перыядзе накіраваны мерапрыемствы Антыінфляцыйнай праграмы на 2021—2023 гады.

Работа па абароне ўнутранага рынку арганізавана ў адпаведнасці са спецыяльна распрацаваным комплексам мер.

Іван Вежнавец падкрэсліў, што самі па сабе, без карпатлівых намаганняў, уцягнутасці і зацікаўленасці кожнага, прынятыя дакументы працаваць не будуць і не прынясуць жаданага выніку. Толькі сумеснымі намаганнямі можна пераадолець усе выклікі 2021 года для падтрымання нізкага ўзроўню інфляцыі і ўстойлівых тэмпаў эканамічнага росту.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.