Вы тут

У чацвер прыгрэе не па-лютаўску — да 12 цяпла


Тая адліга, якая прыйшла да нас у пачатку тыдня, у найбліжэйшыя суткі злёгку запаволіцца. Усё таму, што ў аўторак праз суседнія вобласці Расіі прагназуецца ссоўванне чарговага халоднага антыцыклону, які закране і нашу краіну. Але далей нас чакае паступленне цёплага паветра з боку паўднёвага захаду Еўропы. Таму будзе сонечна і, як вясной, цёпла, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень прагназуецца павелічэнне воблачнасці, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па ўсходзе — 7—13 марозу. Удзень па паўднёвым захадзе краіны будзе 1—7 цяпла.

А вось у сераду наша краіна апынецца пад уплывам франтальнай сістэмы, якая ссоўваецца з боку Заходняй Еўропы. Цяпло пачне павольна вяртацца. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі, у асноўным па ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі чакаюцца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла, па ўсходзе краіны — 6—9 марозу, пры праясненнях — да мінус 10—14 градусаў. Удзень будзе ад 3 марозу па ўсходзе да плюс 8 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Сапраўды добрае цяпло прыйдзе да нас ужо ў чацвер. У гэты дзень надвор'е будуць вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. Паменшыцца воблачнасць. У асноўным абыдзецца без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Месцамі магчымы туман, уначы і раніцай — слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла. Удзень будзе плюс 3—9 градусаў, па паўднёвым захадзе — наогул 10—12 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у канцы тыдня і ў гэтыя выхадныя цыклон і актыўныя франтальныя раздзелы будуць праходзіць далёка ад тэрыторыі нашай краіны. Ападкі будуць выпадаць толькі месцамі. Заходнія і паўночна-заходнія ветры будуць «пастаўляць» цёплае акіянічнае паветра, і ў многіх раёнах захаваецца адліжнае надвор'е. А там, глядзіш, і зіма скончыцца.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: oko-planet.su

Загаловак у газеце: Адлігу ўжо не спыніш?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.