Вы тут

МУС: У Мінску затрыманы чалавек, які махлярскім шляхам завалодаў 10 тысячамі долараў


У Мінску па падазрэнні ў здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў у дачыненні да грамадзян затрыманы 29-гадовы мужчына, паведамляе МУС.


- Па інфармацыі аператыўнікаў, мінчанін ўваходзіў у давер да грамадзян і на розных падставах браў у іх у доўг розную маёмасць і грошы. Адным з пацярпелых аказаўся 64-гадовы сусед затрыманага, у якога апошні з нагоды пакупкі гаража пазычыў 3000 долараў ЗША, паабяцаўшы вярнуць грашовыя сродкі ў самыя кароткія тэрміны, аднак свае абавязацельствы не выканаў. Акрамя таго, у далейшым ўзяў у суседа будаўнічую тэхніку і ровар, якія ў наступным рэалізаваў, – адзначылі ў ведамстве.

У цяперашні час у міліцыю звярнуліся 5 грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў жыхара Мінска. Урон склаў каля 10 тысяч долараў ЗША.

- Як растлумачыў затрыманы, усе атрыманыя грашовыя сродкі ён марнаваў на асабістыя патрэбы. Варта адзначыць, што раней мужичина прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае дзеянне, – падкрэслілі ў МУС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?