Вы тут

Галоўчанка: Прамысловасць і сельская гаспадарка ў студзені прадэманстравалі рост


Прамысловасць і сельская гаспадарка ў студзені прадэманстравалі рост. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Савета Міністраў, перадае БелТА.


«ВУП у студзені склаўся на ўзроўні 101,3% да аналагічнага перыяду мінулага года. Нядрэнны вынік дасягнуты ў прамысловасці — 108,5%. Станоўча спрацавала сельская гаспадарка - 100,2%. Пры гэтым аб'ём інвестыцый пакуль складваецца ніжэй за ўзровень мінулага года (94, 7%), у першую чаргу за кошт зніжэння інвестыцыйных выдаткаў», — сказаў Раман Галоўчанка.

«Апускаючыся ў рашэнне бягучых пытанняў, мы не павінны губляць з выгляду галоўныя вектары, якія заклалі на новую пяцігодку. Гэта стымуляванне спажывання і рацыянальнае імпартазамяшчэнне, разгортванне новага інвестыцыйнага цыклу і рэалізацыя экспартнай стратэгіі», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?